• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Маскве завочна арыштаваў Аляксандра Няўзорава

    Басманны суд Масквы ў пятніцу завочна арыштаваў журналіста Аляксандра Няўзорава па крымінальнай справе аб распаўсюджванні  фэйкаў аб расійским войску.

    Раней Няўзораў быў абвешчаны ў вышук. Цяпер ён за мяжой.

    Аб крымінальнай справе супраць Няўзорава — былога тэлевядоўцы, дэпутата Дзярждумы і даверанай асобы Уладзіміра Пуціна — Следчы камітэт паведаміў 22 сакавіка. Гэта адна з першых крымінальных спраў па артыкуле аб фэйках, які з’явіўся ў Крымінальным кодэксе пасля расійскага ўварвання ва Украіну. Няўзорава пераследуюць за паведамленні ў сацыяльных сетках пра абстрэл расейскімі вайскоўцамі радзільнага дома ў Марыўпалі. Журналіст назваў гэты абстрэл наўмысным. Свядомыя атакі вайскоўцамі цывільных аб’ектаў могуць расцэньвацца як ваеннае злачынства.

    Расейскае войска адмаўляе, што наносіць удары па цывільных абʼектах. У выпадках, калі такія атакі фіксуюцца, Масква заяўляе, што абʼект выкарыстоўвалі ўкраінскія вайскоўцы, або — як у выпадку з радзільным домам — што абстрэл вёўся з украінскіх пазіцый ці наогул быў пастаноўкай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці