• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуску Судлянкову, якую выслалі з Чэхіі за супрацу з ГРУ Расіі, уключылі ў праект 17-га пакета санкцый Эўразвязу

    «Радыё Свабода» стала вядома, што ў спісе праекта 17-га пакета санкцый супраць уладаў Расіі і Беларусі за развязаную супраць Украіны вайну сярод адказных за «дэстабілізуючую актыўнасць» знаходзіцца беларуская грамадзянка Наталля Судлянкова, журналістка, кансультант па СМІ і PR.

    Судлянкову ўключылі ў праект 17-га пакета санкцый Эўразвязу

    Наталля Судлянкова. Скрыншот відэа

    Эўрапейская камісія разглядае 17-ты пакет санкцый супраць уладаў Расеі і Беларусі за разьвязаную супраць Украіны вайну. У гэтым пакеце ў прыватнасьці, зьбіраюцца дадаць да санкцыйнага сьпісу 21 фізычную асобу і 6 юрыдычных асоб.

    У 1999 годзе Натальля Судлянкова празь перасьлед у Беларусі атрымала палітычны прытулак у Чэхіі. Але, як выявілася, яна ня мела чэскага грамадзянства, у яе быў дазвол на сталае жыхарства ў Чэхіі, летась яна атрымала новую картку на 10 год. Верагодна, яе беларускі пашпарт быў пратэрмінаваны, бо на яе аформлены падарожны дакумэнт, які яна атрымала ў 2021 годзе.

    У тлумачэньні ў праекце пастановы Эўрапейскай рады, доступ да якога мае «Радыё Свабода», пазначана, што Натальля Судлянкова займаецца распрацоўкай медыяпрадукцыі на замову, «якая ўключае маніпуляцыі інфармацыяй і распаўсюд ілжывых наратываў, накіраваных на падтрымку зьнешнепалітычных інтарэсаў Расеі і падрыў грамадзкага даверу да чэскіх нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасьцей і працэсаў Эўразьвязу».

    У дакумэнце таксама зазначана, што Судлянкова працяглы час атрымлівала заданьні з Расеі і фінансавую ўзнагароду, адыгрывала значную ролю ў плянаваньні і кіраваньні маніпуляцыямі інфармацыяй, прызначанымі для грамадзкасьці Чэхіі і іншых дзяржаў-чальцоў ЭЗ, а таксама супрацоўнічала з расейскімі дзяржаўнымі структурамі, якія прадстаўляюць інтарэсы Расеі, у тым ліку «Несьмяротны полк»), супрацоўнікамі ГРУ.

    2 красавіка Служба бясьпекі і інфармацыі Чэхіі (BIS) заявіла, што дадала былую беларускую журналістку Натальлю Судлянкову ў чэскі нацыянальны санкцыйны сьпіс за супрацу з расейскай спэцслужбай ГРУ. У 1999 годзе Судлянкова атрымала ў Чэхіі прытулак, але цяпер яна мусіла пакінуць Чэскую Рэспубліку цягам 30 дзён.

    Першага траўня Судлянкова вылецела з Прагі ў Стамбул, а адтуль — у Маскву. 2 траўня Натальля Судлянкова паведаміла чэскім журналістам, не ўдаючыся ў падрабязнасьці, што «зараз знаходзіцца ў Маскве».

    У інтэрвію Sez­nam Zprávy 12 красавіка Судлянкова не прызнала, што працавала на рэжым Пуціна і падтрымлівала кантакты з супрацоўнікамі расейскай выведкі. Яна таксама адмаўляла, што кантактавала з супрацоўнікам ГРУ Шаўровым.

    У той час яна разглядала тры варыянты, куды пераехаць з Чэхіі. Вяртаньне ў родную Беларусь яна лічыла найменш верагодным, бо, зь яе словаў, яна «не зьмяніла сваёй крытычнай пазыцыі ў дачыненьні да рэжыму».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці