• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Судовы працэс над журналістам Ігарам Ільяшом перапынены — публікацыі праходзяць экспертызу

    Мінскі гарадскі суд аб’явіў перапынак у разглядзе крымінальнай справы журналіста Ігара Ільяша. Суд пачаўся 21 лютага, з таго часу адбылося тры судовыя пасяджэнні.

    У Мінску судзяць журналіста Ігара Ільяша

    Ігар Ільяш. Фота: svaboda.org

    Ігара Ільяша вінавацяць у «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (арт. 369–1 КК РБ) і ў «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361–4 КК РБ). Паводле санкцый гэтых артыкулаў журналісту пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

    Як стала вядома СМІ, аналітычныя публікацыі Ігара Ільяша адпраўлены на экспертызу, якую будзе праводзіць доктар філалагічных навук, загадчык кафедры на філфаку БДУ Сяргей Лебядзінскі. Суд адхіліў хадайніцтва журналіста наконт таго, каб экспертыза праводзілася ў Дзяржаўным цэнтры судовых экспертыз.

    Пра затрыманне Ігара Ільяша стала вядома 22 кастрычніка 2024 года.

    Праўладныя тэлеграм-каналы тады пісалі, што журналіст нібыта займаўся «садзейнічаннем экстрэмісцкім фармаванням» — даваў інтэрв’ю незалежным медыям, а таксама нібыта «займаўся зборам звестак для замежных выведак» — гэта праз тое, што ён даваў каментары ўкраінскім СМІ.

    22 лістапада 2024 года праваабарончая супольнасць прызнала Ігара Ільяша палітычным вязнем.

    Ігар Ільяш, як паведамлялі раней крыніцы з яго атачэння, мог выехаць з Беларусі цягам больш як трох гадоў пасля свайго апошняга затрымання, але застаўся, каб падтрымліваць лістамі і перадачамі палітзняволеную жонку, журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву). Кацярына знаходзіцца за кратамі з лістапада 2020 году. Яе двойчы судзілі, агулам прызначаны тэрмін — 8 гадоў і 3 месяцы, які яна адбывае ў жаночай калоніі № 4 у Гомелі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці