Супраць удзельніка тэлеграм-канала «Армія з народам» распачата крымінальная справа
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            У Мінску працягваецца пераслед удзельнікаў тэлеграм-канала "Армія з народам", паведамляе сайт spring96.org.
Сёння, 21 ліпеня, міліцыя затрымала Сяргея Коршуна і Сяргея Лук’янава (у Лук’янава быў вобшук). Пры гэтым 29 чэрвеня міліцыя ўжо прыходзіла да Лук’янава з‑за канала «Армія з народам». Тады яго затрымалі, а на наступны дзень асудзілі на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) па арт. 23.4 і 23.5 КаАП.
Супраць Сяргея Лук’янава ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў