Супрацоўнікаў беларускіх дзяржСМІ рыхтуюць у ваенкары
У Беларусі пачалося тактыка-спецыяльнае вучэнне «Ваенкар-2024» з удзелам прадстаўнікоў СМІ. Мерапрыемства праходзіць на базе адной з воінскіх частак сіл спецыяльных аперацый, паведамляе БелТА.

Фота: Павел Матусевіч, Павел Сурынаў, ІА «Ваяр»
Інтэнсіўную падрыхтоўку пройдуць 25 журналістаў. Іх навучаць навыкам працы ў зоне ўзброенага канфлікту. Супрацоўнікі медыяў засвояць агнявую падрыхтоўку, сувязь і радыёперамовы, рукапашны бой і самаабарону, асновы ваеннай тапаграфіі, інжынерную, медыцынскую і псіхалагічную падрыхтоўку.
Адзначаецца, што ўдзельнікі вучэнняў ужо прыбылі на месца на ваенна-транспартным верталёце Мі-8-МТВ‑5 і адправіліся ў палявы лагер.

Фота: Павел Матусевіч, Павел Сурынаў , ІА«Ваяр»
«Журналістам выдалі ваенную экіпіроўку, размясцілі іх у намётавым лагеры і размеркавалі па аддзяленнях. Прадстаўнікі СМІ будуць жыць па вайсковым распарадку дня, а іх навучаннем будуць займацца лепшыя інструктары вайсковай часткі сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл», — паведамілі БелТА ў Мінабароны.

Фота: Павел Матусевіч, Павел Сурынаў, ІА «Ваяр»
