Супрацоўніка «Беларускага Радыё Рацыя» не пускаюць у Беларусь
Радаславу Дамброўскаму адмовілі ў беларускай візе, якую ён рабіў па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, – паведаміў сайт www.racyja.com.
Журналіст збіраўся ў Мінск на “Адборышча” – канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю “Басовішча”, які адбудзецца 19 лютага.
Дамброўскаму патэлефанавалі з беларускага консульства ў Беластоку і папрасілі забраць дакументы без тлумачэння прычын, заявіўшы, што ў адваротным выпадку яму зноў паставяць штамп «Уезд забаронены».
Чытай больш на: http://www.racyja.com/sumezhzha/supratsounika-belaruskaga-radyyo-rady/
Чытай больш на: http://www.racyja.com/sumezhzha/supratsounika-belaruskaga-radyyo-rady/
Чытай больш на: http://www.racyja.com/sumezhzha/supratsounika-belaruskaga-radyyo-rady/
У чэрвені 2015 года Радаслаў Дамброўскі не змог наведаць Белавежскую пушчу ў фармаце бязвізавага рэжыму разам з першай турыстычнай групай з Польшчы. На памежным пераходзе Грудкі-Перароў у часе праверкі дакументаў яму паставілі ў пашпарт штамп пра забарону ўезду. Інфармацыю пра статус яго як неўязнога “выдала сістэма”.
Таксама Дамброўскаму адмовілі ва ўязной візе ў кастрычніку 2013 года, калі ён збіраўся на кінафестываль “Лістапад”.
Журналіст кажа, што ніколі не меў праблем з законам у Беларусі, і бачыць у адмовах ідэалагічныя прычыны.