• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супрацоўнікі міліцыі даслалі аднолькавыя адказы на дзве розныя скаргі журналісткі Аліны Скрабуновай

    Часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка аддзела Ленінскага РАУС Магілёва Аляксандр Пушын даслаў Аліне Скрабуновай два аднолькавыя адказы на дзве розныя скаргі, якія журналістка накіравала 23 мая на імя начальніка РАУС Аляксея Шчэрбакова.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/alina_skrabunova.jpg

    “Першая мая скарга тычылася інцыдэнту на выходных, калі невядомыя людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі, ламіліся ў кватэру, калі мяне там не было, і апытвалі суседзяў наконт мяне. Другая скарга тычыцца затрымання ў панядзелак, 21 траўня. Тады я папярэдне размаўляла з участковым і мы дамовіліся, што ён ператэлефануе мне ў аўторак. Аднак мяне схапілі ў цёмным пад’ездзе, паводзілі сябе па-хамску, што ніяк не суадносіцца з органамі правапарадку. Да таго ж я хачу даведацца, чаму другі чалавек, які затрымліваў мяне з участковым Марозавым, не назваў сябе”, – распавядала раней Аліна Скрабунова карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

    У абсалютна аднолькавых па тэксце адказах за нумарамі С‑313 і С‑314 на дзве розныя скаргі Аляксандр Пушын паведаміў Скрабуновай, што яе скаргі “пакінуты без разгляду па істоце”, у сувязі з тым, што ўтрымліваюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Ленінскага РАУС Магілёва.

    Пасля гэтага Пушын распавёў журналістцы пра законнасць дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў падчас брутальнага затрымання і паведаміў, што яна можа паскардзіцца на міліцыянтаў у пракуратуру альбо Следчы камітэт.

    Па словах Аліны Скрабуновай, зараз яна кансультуецца з юрыстамі і праваабаронцамі. 4 чэрвеня журналістка збіраецца падаць скаргу на дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных органаў у пракуратуру.

    Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва даслалі на скаргі Скрабуновай адпіскі, каб можна было адсправаздачыцца, што яны нейкім чынам на іх адрэагавалі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці