• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Суседскія былі” ад гарадзенца Віктара Сазонава

    Гарадзенскі сябра ГА "БАЖ" прадставіў у арт-галерэі “Крыга” сваю кнігу “Суседскія былі”. Зборнік складаецца з 50 сатырычных аповедаў пра жыццё простага беларуса.

    Служба ў войску, расповеды пра сяброў, суседзяў, выпадкі з жыцця — гэта невялікая частка гісторый з “Суседскіх быляў”, што друкаваліся на старонках “Нівы” і “Дзеяслова”, гучалі ў эфіры «Беларускага Радыё Рацыя».

    Кожны невялікі расповед — гэта, па словах Віктара Сазонава, “частка Беларусі і беларускага гумару».

    Падчас сустрэчы, на якую завітала некалькі дзесяткаў чалавек,  Віктар дзяліўся ўспамінамі пра службу ў войску, сваё дзяцінства, узгадваў бацькоў і дзядоў, якія жылі на Ашмяншчыне.

    Планавалася, што кніга будзе называцца “Апавяданні з вясёлай шклянкі”, аднак рэдактары з польскага боку і перакладчыкі вырашылі ёй даць назву “Суседскія былі”. Да слова, першапачаткова кніга выйшла на польскай мове амаль 5 год таму.

    Віктар падзяліўся з прысутнымі гісторыяй стварэння зборніка:

    — У польскі варыянт “Быляў” увайшло 30 апавяданняў, а беларускі варыянт стаў таўсцейшым — у ім 50 апавяданняў. Усе гэтыя аповеды звязаныя з рэальнымі людзьмі,  якіх я ведаў. Ёсць таксама і зборныя вобразы, але тым не меньш — кожная гісторыя мае свайго прататыпа.

    Віктар Сазонаў зазначыў, што ўся ягоная праца — дзеля Беларусі.

    Горадня стала першым беларускім горадам,  дзе Віктар Сазонаў сустрэўся са сваімі чытачамі. Кнігу “Суседскія былі”, якая надрукавана дзякуючы беластоцкай “Ніве”, можна замовіць у незалежных распаўсюднікаў і ў самога аўтара.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці