• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сусветны Індэкс свабоды прэсы-2016: Беларусь па-ранейшаму на 157‑м месцы

    Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” апублікавала сёння новы Сусветны Індэкс свабоды прэсы. “Расце параноя ў дачыненні да журналістаў, – канстатуюць “Рэпарцёры”. – Агульная дынаміка сведчыць пра паўсюдны страх і ціск, да якіх дадаецца ўсё больш моцны кантроль над рэдакцыямі з боку дзяржаў і прыватных асоб”.

    У Індэксе прадстаўлена 180 краін. Верхнія радкі Індэкса займаюць тры краіны Паўночнай Еўропы: Фінляндыя, якая трымае першынства з 2010 года, Галандыя (паднялася на 2 пазіцыі) і Нарвегія (спусцілася на 1 прыступку).

    Сярод істотных змен у рэйтынгу – паляпшэнне сітуацыі ў Тунісе (96 месца, +30 пазіцый) дзякуючы зніжэнню колькасці нападаў на журналістаў і судовых працэсаў супраць іх; Україна паднялася на 22 пазіцыі да 107 месца дзякуючы заціханню  канфлікту. “З іншага боку, мы назіраем падзенне ў рэйтынгу Польшчы (47-ая, ‑29 пазіцый)”, – пішуць “Рэпарцёры”.

    У самым канцы Індэкса – Туркменістан (178 пазіцыя), Паўночная Карэя (179 пазіцыя) і Эрытрэя (180 пазіцыя).

    Беларусь у Індэксе, як і ў 2015‑м, і ў 2014‑м гадах, стаіць на 157‑й пазіцыі.

    “Нязменныя дэспаты Узбекістана (166‑ы радок), Казахстана (160‑ы), Туркменістана (178‑ы), Азербайджана (163‑ы) і Беларусі (157‑ы) з даўніх часоў аддаюцца свайму любімаму занятку: яны хапаюцца за выдуманыя пагрозы і выхваляюцца наяўнасцю стабільнасці, каб апраўдаць ўласную ўладу”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе “Рэпарцёраў”.

    «У спробе аслабіць уплыў Расіі на Беларусь рэжым прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі спрабуе здабыць прыязнасць міжнароднай супольнасці і сцерці імідж «апошняй дыктатуры Еўропы». Але акрамя вызвалення палітвязняў нічога не змянілася. Журналісты-фрылансеры не могуць атрымаць акрэдытацыю і праследуюцца судовай уладай. Міністэрства інфармацыі пашырыла свой кантроль над сеткай распаўсюду друкаваных СМІ і інтэрнэтам, а таксама забараніла праграмнае забеспячэнне, якое выкарыстоўваецца для таго, каб абыйсці онлайн-цэнзуру», адзначаецца ў дакладзе «Рэпарцёраў без межаў».

    “Сітуацыя ў галіне свабоды прэсы на постсавецкай прасторы ўсё больш катастрафічная, – канстытуе арганізацыя. – Прыблізна дзве траціны краін гэтага рэгіёну размясціліся ў раёне 150-га радка Сусветнага Індэкса свабоды прэсы і нават ніжэй, і гэтыя паказчыкі працягваюць пагаршацца. Паляпшэнне рэйтынгу Расіі, якая ў  гэтым годзе паднялася на 4 радкі (148‑е месца) – не падстава для
    ілюзій: адначасовае скарачэнне колькасці яе балаў даказвае, што цэнзура і пераслед усіх крытыкаў дзейнай улады дасягнулі тут небывалых маштабаў, якіх Расея не ведала за апошнія тры дзясяткі гадоў”.

    “На жаль, заўважная наступная тэндэнцыя: у вельмі многіх лідараў дзяржаў пачалося нешта накшталт параноі супраць законнай працы журналістаў, – заявіў Крыстаф Дэлуар, генеральны сакратар арганізацыі. – Усеагульная атмасфера страху цягне за сабой рост нянавісці да дыскусіі і плюралізму, а таксама адбываецца закручванне гаек у медыясферы ўрадамі, якія прымаюць ўсё больш абмежавальныя законы, і захоп асобнымі асобамі інфармацыі ў камерцыйным сектары. Самае важнае – гэта абарона сапраўднай журналістыкі ад узмацнення прапаганды і інфармацыі, што распаўсюджваецца ў чыіх-кольвек інтарэсах. Для вырашэння лакальных і глабальных праблем чалавецтву неабходна гарантаваць права на незалежную і надзейную інфармацыю».  

    Індэкс грунтуецца на выніках анкетавання экспертаў з усяго свету на 20‑і мовах. Акрамя якаснага аналізу, праводзіцца аналіз колькасці актаў гвалту ў дачыненні да журналістаў за пэўны перыяд.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці