Сваякі журналіста Дзяніса Івашына — пра абвінавачаньне. ВІДЭА
Журналіста Дзяніса Івашына 12 сакавіка затрымалі супрацоўнікі КДБ. Блізкія мяркуюць, што перасьлед зьвязаны зь ягоным расьсьледаваньнем пра службу былых украінскіх беркутаўцаў у Беларусі. Сваякі і калегі Дзяніса Івашына расказалі, што думаюць пра абвінавачаньне.
-
22 сакавіка Дзянісу Івашыну з Горадні выставілі абвінавачаньне паводле 365 артыкула КК «Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка органаў ўнутраных спраў».
-
Перад гэтым журналіст зрабіў расьсьледаваньне пра былых украінскіх беркутаўцаў, якія служаць у беларускім АМАПе.
-
Івашын адмовіўся ад супрацы са сьледзтвам і не прызнае сябе вінаватым. Цяпер ён у СІЗА горадзенскай турмы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў