Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх СМІ
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі незалежных СМІ і медыя-каналаў.
Прысутныя распавялі пра выклікі ў сваёй працы: рэдакцыі асвятляюць падзеі ў Беларусі, калі часткі каманд знаходзяцца ў турме, а іншыя — за межамі краіны альбо ў падполлі. Пры гэтым многія прызналі, што час першага шоку прайшоў — і праекты развіваюцца і набіраюць аўдыторыю.
На сустрэчы абмеркавалі, чым менавіта Офіс Ціханоўскай можа дапамагчы рэдакцыям — напрыклад, дапамагчы з акрэдытацыяй медыя ў іншых краінах для бяспечнай працы або прапанаваць буйным кампаніям, якія прыбралі рэкламу з дзяржканалаў, размяшчаць яе ў незалежных медыя.
Святлана Ціханоўская падзякавала журналістам і менеджэрам медыя за іх працу і паабяцала, што перадасць іх просьбы на сустрэчах з міжнароднымі партнёрамі і бізнесамі.