• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сябру ГА «БАЖ» – штраф 10 мінімалак

    3 снежня суд Свіслацкага раёна аштрафаваў гродзенскага сябра ГА «БАЖ» Віктара Сазонава на 10 базавых велічыняў (1 млн 800 тысяч рублёў) за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП).  

    Акцыя ўшанавання памяці паўстанцаў 1863 адбылася напрыканцы кастрычніка 2015 года ў Свіслачы і Якушоўцы, дзе было радавое гняздо Каліноўскіх. На яе з’ехалася каля сотні актывістаў, пераважна з заходніх рэгіёнаў Беларусі.

    У судзе міліцыянты сведчылі, што Віктар Сазонаў трымаў бел-чырвона-белы сцяг і знаходзіўся ў месцы правядзення акцыі.  Насамрэч сп-ра Сазонава ў Якушоўцы не было – ён у гэты момант знаходзіўся ў іншай частцы Свіслацкага раёна. Паказанні міліцыянтаў на гэты конт разыходзіліся: адзін сведчыў, што Сазонаў быў у Якушоўцы, другі казаў, што не. Віктар Сазонаў збіраецца абскарждваць рашэнне суда.

    За акцыю «Дзень памяці паўстанцаў 1863 года» судзілі ўжо шэсць грамадскіх актывістаў.

    Гродзенскі праваабаронца, сябра ГА «БАЖ» Уладзімір Хільмановіч атрымаў аналагічную позву ў суд на 8 снежня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці