• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сябры БАЖ сабралі перадачу для Жаляна Віё

    Сябры Гомельскай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сабралі харчовую перадачу для грамадзяніна Францыі Жаляна Віё (Jolan Viaud), які знаходзіцца ў гомельскім СІЗА.

    Прыкладна месяц таму ён быў затрыманы ў памежным пункце пропуску Новая Гута падчас выезду ва Украіну, вернуты назад у Гомель і змешчаны ў следчы ізалятар.

    Як вынікае з ліста Віё, дасланага ў Францыю і змешчанага сваякамі ў сеціве і тамтэйшых СМІ, Жалян на мяжы выбраў “чырвоны калідор”, каб прад’явіць рэчы і патрон, падараваны яму ў якасці сувеніра ў Польшчы. Тым не менш, яго нібыта вінавацяць у незаконных дзеяннях у дачыненні боепрыпасаў, у лік якіх падпадае і перавозка (ч. 2 арт. 295 КК РБ і ч. 1 арт. 333–1 КК РБ).

    — Мы даведаліся пра гэтую даволі недарэчную і адначасова жахлівую гісторыю ад мінскіх калег, якія маніторылі сеціва і французскую прэсу, — кажа кіраўнік Гомельскай філіі ГА “БАЖ” Анатоль Гатоўчыц.

    — Звязаліся з СІЗА, і дзяжурны пацвердзіў, што Жалян Віё сапраўды знаходзіцца пад вартай. Учора  гуртам сабралі харчовую пасылку, зрабілі вопіс па-французску, напісалі ліст з перакладам і прыйшлі да ізалятара, каб адразу перадаць усё французскаму калегу. Аднак па нядзелях і панядзелках у следчым ізалятары перадач не прымаюць. Сёння разлічваем праз кіраўніцтва СІЗА даведацца пра ўмовы ўтрымання Віё, ягоныя патрэбы і самаадчуванне, бо калега пісаў на волю, што “хутка пакрыецца ільдом”.

    Калі прэтэнзіі наконт незаконных дзеянняў з боепрыпасамі маюць падставу, 24-гадоваму французу пагражае да 7 гадоў турэмнага зняволення.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці