• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сябры ГА «БАЖ» наведалі Валерыя Шчукіна ў шпіталі

    Валерыя Шчукіна затрымалі 25 сакавіка ў Мінску, даставілі ў Заводскі РУУС сталіцы, а потым — у вайсковы шпіталь з гіпертанічным крызам. На целе спадара Шчукіна ёсць сляды жорсткага затрымання.

    Валерыя Шчукіна наведалі ў шпіталі Алег Агееў, Сабіна Брыло, Андрэй Бастунец.

    75-гадовы Валеры Шчукін — марскі афіцэр, былы дэпутат Вярхоўнага Савета, журналіст, праваабаронца — быў затрыманы 25-га сакавіка ў Мінску на плошчы Калініна каля 14.20 (да месца меркаванага збору пратэстуючых — прыпынак на метро).

    Шчукі затрымлівалі жорстка, пра што і сведчаць гематома на назе ад удару дубінкай, пашкоджаная рука. У 14.40 у аўтобус «спакавалі» групу людзей, у якой апынулася і журналістка Любоў Лунёва, іх адвезлі ў Завадскі РАУС.

    Валер Шчукін адмовіўся ў РАУСе станавіцца тварам да сцяны, сказаўшы, што, як афіцэр, спіной да ворагаў не паварочваецца і гатовы прыняць кулю ў грудзі. Пасля няўдалых спробаў павярнуць яго, Шчукін сеў на асфальт. Сядзеў на халодным і мокрым асфальце больш за дзве гадзіны. Пасля, разам з іншымі затрыманымі спусціўся на ніжні паверх (30 прыступак уніз). Там у яго ці то ўзялі тлумачэнні, ці то склалі пратакол — не ведае, нічога не падпісваў. Калі падняўся ў двор, яго ўжо чакала «хуткая». Хто выклікаў, не ведае. Сам не выклікаў і не скардзіўся. Хоць быў крыз. Ціск збілі, адвезлі ў вайсковы шпіталь як старэйшага афіцэра на пенсіі.

    Цяпер Валер Шчукін ляжыць у палаце на 6 чалавек. Палата чыстая і светлая. У шпіталь прыязджаў маёр з Першамайскага РАУС, даў накіраванне на зняцце пабояў. Па выніках экспертызы Валер Шчукін будзе пісаць скаргі і заявы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці