• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргея Зікрацкага могуць пазбавіць адвакацкай ліцэнзіі за каментары ў СМІ

    Сяргея Зікрацкага выклікаюць на пазачарговую атэстацыю на пасяджэнне кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці. Пра гэта адвакат напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку. 

    Пасяджэнне прызначанае на 24 сакавіка. Прычынай пераатэстацыі сталі выказванні Зікрацкага ў СМІ. 

    «Думаеце, падставай для выкліку на пазачарговую атэстацыю сталі скаргі маіх кліентаў? Не. Мінюст палічыў, што мае каментары ў СМІ недастаткова кваліфікаваныя, а значыць, трэба праверыць, ці магу я далей працаваць адвакатам», — распавёў юрыст

    Зікрацкі працуе адвакатам з 2013 года. Па яго падліках, за гэты час ён склаў кліентам больш за 2000 актаў (у сярэднім больш за 20 актаў штомесяц) і правёў больш за 280 грамадзянскіх і гаспадарчых спраў (прыкладна 3 новыя справы кожны месяц).

    Апошнім часам Зікрацкі абараняе інтарэсы затрыманых супрацоўнікаў Прэс-клуба і ўдзельнічае ў іншых палітычных працэсах.

    Дарэчы, папярэдняе пасяджэнне кваліфікацыйнай камісіі пры Мінюсце прайшло 3 сакавіка. На яго выклікалі сем адвакатаў, толькі адзін з іх прайшоў яе паспяхова. Не былі атэставаныя Андрэй Барташэвіч, Алена Шынкарэвіч і Мікалай Ётка. Яшчэ тры адвакаты прайшлі атэстацыю «ўмоўна»: іх лёс будзе паўторна разглядацца праз паўгода. 

    Некалькі адвакатаў, якія вялі палітычныя справы, былі пазбаўленыя ліцэнзіяў раней — напрыклад, Аляксандр Пыльчанка і Людміла Казак.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці