Сёння 30 гадоў спаўняецца Аляксандру Івуліну
БАЖ
Дзень нараджэння журналісту, стваральніку канала «ЧестнОК», футбалісту «Крумкачоў» даводзіцца сустракаць у калоніі ў Івацэвічах
Аляксандра Івуліна затрымалі 3 чэрвеня 2021 года і на наступны дзень асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту за сцяг на акне. Пасля 30 сутак арышту на волю ён такі і не выйшаў.
19 студзеня 2022 года яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Аляксандру Івуліну прызнаяылі 2 гады калоніі.
Напісаць палітвязню можна па гэтым адрасе: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Івуліну Аляксандру Мікалаевічу
Читайте ещё:
Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
Журналістка Кацярына Ваданосава выпусціла кліп «Акрэсцінскі вальс»
Ці кантралююць у Беларусі незалежныя медыі? Што за Камісія этыкі БАЖ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў