Сёння агучаць вынікі праваабарончага конкурса за 2015 год
7 снежня а 12-й гадзіне ў сталічнай галерэі “Ў” адбудзецца ўручэнне штогадовай Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў за дасягненні ў галіне правоў чалавека.
Традыцыйна пераможцаў вызначаюць у трох намінацыях: “Праваабарончая дзейнасць”, “Адвакацкая дзейнасць” і “Журналістыка”. У адкрытым галасаванні бяруць удзел лідары праваабарончых арганізацый (у тым ліку ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, РПГА “БХК”, закрытага ўладамі ПЦ “Вясна”, “Праваабарончага альянсу” і іншых) і былыя лаўрэаты конкурса.
Прэмію заснавала ў 2008 годзе зарэгістраваная ў Літве арганізацыя “Праваабарончы альянс”.
У папярэднія гады ў журналісцкай намінацыі праваабаронцы адзначалі Сямёна Печанко, Алега Груздзіловіча, Уладзіміра Грыдзіна, Юлію Дарашкевіч, Андрэя Пачобута, праграму “Маю права” тэлеканала “Белсат”, Алену Панкратаву і сайт spring96.org.