Сёння пасля 30 сутак арышту павінны вызваліць журналістку Алену Доўнар
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У панядзелак а 17:00 з ЦІП на Акрэсціна павінна выйсці на волю журналістка Алена Доўнар, якая па двух справах правяла за кратамі рэкордныя для журналістаў 30 сутак адміністрацыйнага арышту.
Алену затрымалі падчас працы на Жаночым маршы ў Мінску 26 верасня. Далі штраф і 15 сутак арышту, а пазней яшчэ раз асудзілі па іншай справе і далі яшчэ адзін тэрмін.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў