• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Таццяну Гацуру-Яворскую выпусцілі з «Валадаркі»

    Праваабаронцу Таццяну Гацуру-Яворскую адпусцілі з мінскага СІЗА №1 ("Валадарка"). Калі выпускалі, ёй сказалі, што адпала неабходнасць трымаць яе за кратамі.

    Абвінавачанне ёй не выставілі.

    Першыя некалькі дзён на «Валадарцы» праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская правяла ў камеры без ацяплення. Пасля яе перавялі ў камеру з Юліяй Слуцкай і Анжалікай Борыс. Таццяна кажа, што ўсе яны трымаюцца і не смуткуюць. А Борыс вучыць усю камеру размаўляць па-польску.

    Таццяна — адна з арганізатарак выставы “Машына дыхае, а я не”. 6 красавіка ў яе дома правялі ператрус, а яе саму затрымалі.

    15 красавіка стала вядома, што мужа Таццяны Уладзіміра Яворскага дэпартуюць з Беларусі на 10 гадоў.

    Беларускія праваабаронцы прызналі Гацуру-Яворскую палітзняволенай. У яе абарону выказалася Еўрапейская кінаакадэмія і паўсотні кінаарганізацый з розных краін: там Таццяну ведаюць як арганізатарку кінафэсту WATCH DOCS Belarus, які прысвечаны фільмам а бправах чалавека.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці