Андрэй Гнёт
Еўрапейскі «Оскар» за лепшы дакументальны фільм будзе ўручаць Андрэй Гнёт
Андрэя Гнёта запрасілі на цырымонію ўзнагароджання прэміяй Еўрапейскай кінаакадэміі. Ён будзе ўручаць узнагароду за лепшы дакументальны фільм года. Пра гэта паведамляе канал «Свяшчэнны Белавуд» са спасылкай на аднаго з чальцоў Еўрапейскай кінаакадэміі Аляксея Палуяна.
Андрэй Гнёт: Я не пакінуў Сербію як звычайны чалавек
Беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт, які апошні год правёў пад арыштам у Сербіі, вызвалены і эвакуяваны ў Еўрасаюз. 2 лістапада ён разам з юрысткамі Марыяй Колесавай-Гудзілінай і Ганнай Маціеўскай правёў прэс-канферэнцыю ў Берліне.
Беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт на волі, ён пакінуў Сербію
Беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт, які знаходзіўся пад хатнім арыштам у Сербіі, на волі і ўжо пакінуў краіну, паведамілі Свабодзе юрысткі Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская.
Не думай пра мінулае і пра будучыню: Андрэй Гнёт ужо год пад арыштам у Сербіі
“Я займаюся выжываннем”, — так апісвае свае дні беларускі актывіст Андрэй Гнёт, якога ў кастрычніку 2023 года затрымалі ў Сербіі на запыт беларускіх уладаў праз Інтэрпал.
«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: сацсеткі і лагатыпы сайта s13.ru, Instagram-акаўнт Андрэя Гнёта і іншыя рэсурсы
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 31 кастрычніка ўнеслі чатыры старонкі ў сацыяльных сетках, а таксама лагатыпы гродзенскага сайта s13.ru, прычым ва ўсіх магчымых варыянтах — ад выяваў у інтэрнэце да «значкоў» і «шэўронаў».
Сенат Польшчы заклікае забяспечыць свабоду Андрэю Гнёту
Польскі Сенат выступае за свабоду для беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта, якому пагражае экстрадыцыя з Сербіі ў Беларусь.
Працягваецца збор на падтрымку Андрэя Гнёта
Цяпер Андрэй Гнёт чакае паўторнага разгляду сваёй справы аб экстрадыцыі з Сербіі ў Беларусь. Журналіст, між тым, абавязаны забяспечваць, акрамя судовых выдаткаў, сваё ўтрыманне пад хатнім арыштам, свае побытавыя і медычныя патрэбы.
Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў экстрадыцыю Андрэя Гнёта. Але журналіст застаецца пад арыштам
Справа Андрэя Гнёта будзе вернутая ў Высокі суд Бялграда дзеля новага разгляду. Хатні арышт беларускаму рэжысёру і журналісту працягнуты да 30 кастрычніка.
Лёсам Андрэя Гнёта апякуецца прэзідэнтка Еўракамісіі
Дэлегацыя Еўрасаюза прысутнічала на судзе над рэжысёрам у Бялградзе і «акрэсліла чаканні» ад кіраўніцтва Сербіі.
Апеляцыйны суд у Бялградзе выслухаў бакі ў справе Андрэя Гнёта. Рашэнне будзе прынятае цягам 30 дзён
27 жніўня Апеляцыйны суд Сербіі правёў пасяджэнне па скарзе беларускага кінарэжысёра і журналіста Андрэя Гнёта. Гэта апошняя інстанцыя, якая можа заблакаваць рашэнне сербскіх уладаў пра экстрадыцыю Гнёта ў Беларусь альбо наадварот — пагадзіцца з рашэннем Вярхоўнага суда Сербіі.
Андрэй Гнёт. Размова перад днём X. «Я ў маленькім кроку ад бездані»
27 жніўня ў Белградзе адбудзецца апеляцыйны суд па справе беларускага актывіста, рэжысёра, сузаснавальніка аб’яднання незалежных спартоўцаў SOS by Андрэя Гнёта. Гэта апошняя магчымасць Андрэя пазмагацца за права не быць экстрадыраваным у Беларусь, дзе яго чакаюць гады ў турме Лукашэнкі.
Кампанію ў абарону Андрэя Гнёта падтрымалі Святлана Алексіевіч, Алег Сянцоў, Жюльет Бінош, Кен Лоўч, Агнешка Холанд
Больш за сто беларускіх і замежных культурных дзеячаў — пісьменнікаў, рэжысёраў, прадзюсараў, актораў, сцэнарыстаў падпісалі ліст у падтрымку Андрэя Гнёта, створаны Беларускай незалежнай кінаакадэміяй.
Акцыі ў падтрымку Андрэя Гнёта прайшлі ў розных гарадах Еўропы
Каля 80 чалавек прынялі ўдзел у пікеце каля амбасады Сербіі ў Варшаве 25 жніўня супраць экстрадыцыі з гэтай краіны ў Беларусь рэжысёра Андрэя Гнёта.
ЕСПЧ не дае Андрэю Гнёту абарону ад экстрадыцыі ў Беларусь
Адвакаты прасілі забараніць выдачу рэжысёра ў Беларусь да разгляду ягонай справы ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека. Аднак 19 жніўня ЕСПЧ у Страсбургу трэці раз адмовіў Андрэю Гнёту ў абароне ад экстрадыцыі.
Запушчаны збор на падтрымку рэжысёра і журналіста Андрэя Гнёта
Зараз Андрэй Гнёт чакае разгляду сваёй апеляцыі на рашэнне аб экстрадыцыі з Сербіі ў Беларусь. Слуханне пройдзе ў Апеляцыйным судзе Бялграда 27 жніўня. Журналіст, між тым, абавязаны забяспечваць, акрамя судовых выдаткаў, сваё ўтрыманне пад хатнім арыштам, свае побытавыя і медычныя патрэбы.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці