BecauseTheJournalist
Абвінавачанне запатрабавала для палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша чатыры гады пазбаўлення волі
Дзяржаўны абвінаваўца 12 верасня запатрабаваў для палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша чатыры гады пазбаўлення волі і 100 базавых велічынь штрафу, адвакат — апраўдальнага прысуду.
Вызвалілі відэааператара Паўла Падабеда
Палітзняволенага відэаператара-фрылансера Паўла Падабеда вызвалілі 11 верасня 2025 года ў выніку візіту ў Мінск Джона Коўла, прадстаўніка прэзідэнта ЗША. Усяго ў гэты дзень на волю па памілаванні выйшлі 52 палітвязні, іх вывезлі з Беларусі ў Літву.
Відэааператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў вызвалены з‑за кратаў
Беларускія ўлады вызвалілі палітзняволенага віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава. Гэта адбылося 11 верасня пасля візіту ў Мінск прадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла. Усяго ў гэты дзень на волю па памілаванні выйшлі 52 палітычныя вязні, іх вывезлі з Беларусі ў Літву.
Пагадненне пра 52‑х: на волі — журналістка з Брэста Алена Цімашчук
11 верасня амерыканская дэлегацыя на чале з Джонам Коўлам прыбыла ў Беларусь. Вынікам перамоў амерыканскіх дыпламатаў з афіцыйным Мінскам стала вызваленне 52 палітычных вязняў. У Вільні сёння вітаюць журналістку з Брэста Алену Цімашчук.
Гомельскія журналісты Ларыса Шчыракова і Яўген Меркіс на волі!
11 верасня з‑за кратаў былі вызваленыя гомельскія журналісты Ларыса Шчыракова і Яўген Меркіс. Калегі сустрэлі іх у Вільні.
На волі рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч
Палітзняволенага галоўнага рэдактара маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча вызвалілі 11 верасня 2025 года ў выніку візіту ў Мінск прадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла.
Вызвалілі палітзняволенага журналіста Паўла Мажэйку
Палітзняволенага гродзенскага журналіста Паўла Мажэйку вызвалілі 11 верасня 2025 у выніку візіту ў Мінск прадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла. Пра гэта паведамляе «Зеркало» са спасылкай на дарадцу Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага.
Блогер Ігар Лосік нарэшце на волі!
11 верасня амерыканская дэлегацыя на чале з Джонам Коўлам прыбыла ў Беларусь. Вынікам перамоў амерыканцаў з афіцыйным Мінскам стала вызваленне 52 палітычных вязняў. Сярод іх — блогер Ігар Лосік.
З‑за кратаў выпусцілі Ірыну Слаўнікаву
Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў кастрычніку 2021 года. Гомельскі абласны суд 3 жніўня пакараў журналістку 5 гадамі калоніі. 11 верасня спадарыня Слаўнікава трапіла ў лік 52‑х вызваленых палітвязняў.
Еўрапейскія кансерватары рэкамендавалі Анджэя Пачобута на прэмію Сахарава
Група еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў, у якую ўваходзіць польская партыя «Права і справядлівасць» у Еўрапейскім парламенце, у аўторак у Страсбургу вырашыла рэкамендаваць на прэмію Сахарава Анджэя Пачобута, актывіста польскай меншасці, які знаходзіцца ў турме ў Беларусі, паведаміла PAP крыніца ў Еўрапейскім парламенце.
Што выявіла дзяржаўная псіхалінгвістычная экспертыза артыкулаў журналіста Ігара Ільяша?
Экспертызу рыхтаваў цягам некалькіх месяцаў загадчык кафедры на філфаку Белдзяржуніверсітэта, доктар філалогіі Сяргей Лебядзінскі.
У Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў: Кацярына Андрэева і яе апошняе слова
У Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў БАЖ далучыўся да акцыі ініцыятывы «Апошняе слова», што публікуе прамоўленыя ў судзе апошнія словы рэпарцёраў з краін былога СССР, у тым ліку — беларускіх палітвязняў.
На Кангрэсе Міжнароднага ПЭНа прагучалі словы пра Анджэя Пачобута
Міжнародны ПЭН-цэнтр выкарыстоўвае сімвал «пустога крэсла», каб расказаць свету пра творцаў, якія знаходзяцца за кратамі, хаваюцца ад уладаў ці забітыя. Гэтым разам на адкрыцці сусветнага Кангрэса Таццяна Нядбай прадставіла «пустое крэсла» журналіста Анджэя Пачобута. Пра гэта кіраўніца Беларускага ПЭНа распавяла на сваёй старонцы ў Facebook.
Журналісты заклікалі прэзідэнта Польшчы ўзняць тэму палітзняволеных калег падчас сустрэчы з Трампам
Прадстаўнікі беларускіх і польскіх медыяў звярнуліся да прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага напярэдадні ягонага візіту ў ЗША з просьбай узняць тэму вызвалення Анджэя Пачобута і 11 журналістаў тэлеканала «Белсат», якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.
Суд над журналістам Ігарам Ільяшом адновіцца 4 верасня
Працэс над журналістам Ігарам Ільяшом адновіцца 4 верасня ў Мінскім гарадскім судзе.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці