BecauseTheJournalist
У Мінску судзяць журналіста Ігара Ільяша, якога абвінавацілі за інтэрв’ю незалежным і замежным медыям
Журналісту выставілі абвінавачанні ў «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369–1 Крымінальнага кодэксу Беларусі) і ў «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці» (частка 2 арт. 361–4 КК). Ігару Ільяшу пагражае да 6 гадоў зняволення.
Дениса Ивашина за разговор на белорусском посадили в ШИЗО
Департамент исполнения наказаний спускал в колонию № 15 в Могилеве указания, если нужно было наказать политзаключенного, причем на известных в обществе людей такие «разнарядки» могли приходить с определенной периодичностью. Об этом «Зеркалу» рассказал бывший политзаключенный Андрей Авсиевич, который полностью отбыл свой срок и 15 июня 2024 года вышел на свободу.
Ігар Карней схуднеў на 15 кілаграмаў і мае праблемы з сэрцам
Палітзняволены журналіст Ігар Карней адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17, а з снежня 2024 году ён у магілёўскім СІЗА.
Зняволены журналіст Ігар Карней абскарджвае прысуд за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі
Магілёўскі абласны суд 18 лютага разгледзіць апеляцыйную скаргу Ігара Карнея, якому ў снежні дадалі 10 месяцаў пазбаўлення волі. Разбіраць скрагу журналіста-палітвязня прызначаны суддзя Ігар Зямцоў.
Былы палітзняволены Андрэй Толчын можа знаходзіцца дома пасля выпіскі з бальніцы
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, днямі экс-журналіст Андрэй Толчын быў выпісаны з бальніцы, куды ён трапіў падчас адбыцця аднаго з адміністрацыйных арыштаў. Цяпер яго ўвесь час кантралююць, штодня прымушаюць адзначацца ў міліцыі.
Ад журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына два з паловай месяцы няма тэлефанаванняў
Жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына паведамляе, што ўжо два з паловай месяцы ні яна, ні маці Дзяніса не размаўлялі з ім па тэлефоне.
Затрымалі відэааператара Андрэя Толчына, які быў вызвалены па памілаванні. Тры месяцы пра яго няма звестак
Відэааператар з Гомеля Андрэй Толчын у сакавіку 2024 года быў асуджаны да 2,5 гадоў зняволення, але ў верасні выйшаў на волю. Журналіст-палітвязень трапіў у лік памілаваных паводле загаду Аляксандра Лукашэнкі ад 16 верасня. Але праз паўтара месяца журналіста зноў затрымалі.
«Заўсёды з усмешкай і не марнуецца». Былая зняволеная расказала пра Ларысу Шчыракову
Навіны пра палітзняволеную гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову даведаўся праваабаронца Леанід Судаленка. Ён паразмаўляў з былой зняволенай Марынай (імя змененае), якая нядаўна вызвалілася з гомельскай жаночай калоніі №4, пра ўмовы ўтрымання. Частку размовы, прысвечаную Шчыраковай, праваабаронца апублікаваў на сваёй старонцы Facebook.
Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю журналісткі Вольгі Радзівонавай, асуджанай да 4 гадоў зняволення
Разгляд апеляцыйнай скаргі Вольгі Радзівонавай ў Вярхоўным судзе прызначаны на 7 лютага а 9.30. Рашэнне будзе выносіць суддзя ВС Эдгар Марцірасян. Журналістка абскарджвае прысуд, вынесены ёй паводле чатырох крымінальных артыкулаў.
Завочны суд над экс-супрацоўніцамі TUT.by Лойка, Талкачовай і Ткачэнка пачнецца 4 лютага
Раней паведамлялася, што судовы працэс пачнецца ў Мінскім гарадскім судзе 15 ліпеня 2024 года. Суд перанеслі і прызначылі іншую суддзю.
Праўладныя тэлевізіёншчыкі запісалі «інтэрв’ю» з палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем
На праўладным тэлеканале АНТ працягваецца цыкл перадач «пра супрацоўнікаў амерыканскага медыя». Следам за выпускамі пра Андрэя Кузнечыка і Ігара Лосіка прапагандысты анансавалі відэа з журналістам-фрылансерам Ігарам Карнеем. Яго пакажуць увечары 16 студзеня.
АНТ анансавала праграму з палітзняволеным блогерам Ігарам Лосікам
У прапагандысцкае тэлешоу «пра супрацоўнікаў амерыканскага медыя», якое 14 студзеня распачало паказваць АНТ, на 20 секунд трапіў блогер Ігар Лосік. Хутчэй за ўсё яго, як і журналіста Андрэя Кузнечыка, прывезлі спецыяльна для гэтага «інтэрв’ю» ў СІЗА КДБ. «Размову» з Лосікам праўладнае тэлебачанне заявіла на 15 студзеня.
Зняволенага рэдактара гродзенскага сайта s13.ru Сяргея Чабоцьку прызналі палітычным вязнем
Адпаведную заяву беларуская праваабарончая супольнасць прыняла 28 снежня. Уладальніка і рэдактара гродзенскага сайта s13.ru Сяргея Чабоцьку ўтрымліваюць за кратамі ўжо больш за два месяцы.
Ігар Карней сустракае новы год і свой дзень народзінаў у магілёўскім СІЗА
Журналіст чакае рашэння па сваёй апеляцыі на новы прысуд, паводле якога яму давядзецца сядзець за кратамі на 10 месяцаў больш.
Анджэй Пачобут 45 месяцаў за кратамі
Журналіст і актывіст Саюза палякаў на Беларусі Анджэй Пачобут вось ужо 45 месяцаў, як знаходзіцца за кратамі. З нагоды салідарнасці з ім і з тысячамі іншых беларускіх палітвязняў у Беластоку прайшла традыцыйная акцыя каля помніка ксяндзу Ежы Папялушку, піша «Радыё Рацыя».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці