беларуская літаратура
Прыём заявак у Школу маладога пісьменніка (дэдлайн — 25 кастрычніка)
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў новы набор у Школу маладога пісьменніка. Навучанне будзе праходзіць з лістапада 2024 па травень 2025 года, заняткі ладзяцца па суботах.
«Дзеяслоў» закрылі — з’явіўся «Апостраф». Ціхан Чарнякевіч пра тое, як нарадзіўся новы літаратурны альманах
«Радыё Свабода» пагаварыла з крытыкам і галоўным рэдактарам сайту bellit.info Ціханам Чарнякевічам пра прычыны закрыцця часопіса «Дзеяслоў» і стварэньне альманаху «Апостраф», беднасьць і багацьце сучаснай беларускай літаратуры і мову як галоўную яднальніцу беларускіх літаратараў незалежна ад месца, дзе ім давялося жыць.
Сяргей Дубавец: «Маё вяртанне да сябе завяршылася, а да Беларусі яшчэ не»
«Занзібар» — так называецца новая кніга Сяргея Дубаўца, якая пабачыла свет у праскім выдавецтве «Вясна».
Пісьменнік, які быў аптэкарам: незвычайныя павароты ў біяграфіях беларускіх літаратараў
Класічныя «нармальныя» заняткі для пісьменніка, якія і ў працоўную кніжку запісаць не сорамна, — рэдактарская праца, пераклады, настаўніцтва. Але нярэдка здаралася (і ўсё яшчэ здараецца) так, што жыццё робіць нечаканы паварот і апроч пяра або клавіятуры пісьменніцкім рукам даводзіцца брацца за іншыя прылады працы. Wir.by сабраў некалькі літаратурных біяграфій, якія паказваюць, што ў рэшце рэшт […]
Я хацеў выдаць тых, каго «няма»: чаго чакаць ад новага беларускага выдавецтва
«Еўрарадыё» пагутарыла з заснавальнікам выдавецтва «Мяне няма» Паўлам Анціпавым і паспрабавала высветліць, ці можна на такім бізнесе зарабіць.
Юля Цімафеева: ад моладзевай ініцыятывы да культурнага феномену
15 гадоў таму нарадзіўся анлайн-часопіс «ПрайдзіСвет», які актыўна паспрыяў таму, каб літаратурныя пераклады на беларускую мову перасталі ўспрымацца як штосьці другаснае, і далучыў да мастацкіх адкрыццяў таленавітую моладзь. Пра крэатыўныя эксперыменты сяброў, свой досвед, пра культурнае значэнне перакладаў і іх уплыў на беларускую літаратуру Беларускі ПЭН гутарыць з ініцыятаркай стварэння ўнікальнага праекта, вядомай паэткай і перакладчыцай Юляй Цімафеевай.
«Усё дрэнна. Але гэта не значыць, што не трэба нічога рабіць». Вялікая гутарка з выдаўцом і рэдактарам «Літрадыё» Паўлам Анціпавым
Ужо амаль год працуе новае беларускае выдавецтва «Мяне Няма». За гэты час тут выйшла 5 кніг, у тым ліку аўтараў, пра якіх вы раней нідзе ніколі не чулі. І гэтыя кнігі, падобна, прадаюцца найлепш.
Амерыканскі перакладчык Яраслаў Андэрс: Пісьменнікі заўсёды павінны заставацца аўтэнтычнымі
Амерыканскае выданне BIELARUS.INFO паразмаўляла з Яраславам Андэрсам — амерыканскім інтэлектуалам польскага паходжання. У свой час ён быў супрацоўнікам «Голаса Амерыкі». Зараз спадар Андэрс дапамагае беларускім літаратарам трапіць на амерыканскія кніжныя палічкі. Дзякуючы яго тэксту пра раман Альгерда Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі» ў New York Review of Books, айчынны аўтар змог займець новых чытачоў і здабыць увагу […]
Не забываючы калег: Аляксандр Лукашук — да 70-годдзя Беларускай службы «Радыё Свабода»
Сёння Беларуская служба «Радыё Свабода» святкуе 70-годдзе з дня заснавання. У гэты дзень мы ізноў звяртаемся да кнігі ўспамінаў «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» Аляксандра Лукашука, які ўзначальваў гэтую рэдакцыю чвэрць стагоддзя. БАЖ друкуе ўрыўкі з мемуараў, што датычацца палітзняволеных свабодаўцаў.
Лукашук: У Беларусі вайна супраць журналістаў, а не журналісты на вайне, як у Афганістане
Былы дырэктар Беларускай службы «Радыё Свабода» падзяліўся рэцэптам небалючага сыходу пасля доўгага знаходжання на пасадзе. Аляксандр Лукашук прэзентаваў у Вільні сваю кнігу «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода», якая выйшла ў беларускім выдавецтве «Вясна» у Празе.
«Там, дзе няма цемнаты»: экс-дырэктар «Радыё Свабода» выдае свае мемуары
Аляксандр Лукашук узначальваў Беларускую службу «Радыё Свабода» з 1998 да 2023 — гэта рэкордны тэрмін ў гісторыі амерыканскага замежнага вяшчання. Пры ім змянілася восем дырэктараў Расійскай службы, шэсць – Украінскай, паўтара тузіны прэзідэнтаў радыё. БАЖ выбраў з кнігі ўспамінаў «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» урыўкі пра афганскі перыяд жыцця спадара Лукашука і ягоны досвед […]
Кніга журналіста Дзяніса Марціновіча «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» выйдзе ў выдавецтве «Янушкевіч»
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці