Белсат
Ігар Кулей зыходзіць з тэлеканала «Белсат»
Ігар Кулей 29 снежня правёў апошні эфір на «Белсаце» і пакідае тэлеканал. Пра гэта ён абвясціў у эфіры праграмы «Тыдзень на Белсаце».
Даносы на «Белсат» і радыё «Свабода» напісаў расійскі журналіст
Сацыяльны антраполаг Аляксандра Архіпава і лінгвіст Данііл Скарынкін зрабілі сваё расследаванне і сцвярджаюць, што пад імем серыйнай даносчыцы Ганны Карабковай хаваецца екацярынбургскі журналіст, вікіпедыст Іван Абатураў.
Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікала спыніць ціск на журналістаў «Белсата»
«Рэструктурызацыя «Белсата» не павінна выкарыстоўвацца як нагода для неабгрунтаваных санкцый і запужвання журналістаў», — лічыць генеральны сакратар EFJ Рыкарда Гуцьерэс.
Беларуску будуць судзіць за інтэрв’ю «Белсату», дадзенае яшчэ ў 2021 годзе
16 снежня ў Брэсцкім абласным судзе пачнецца разгляд справы супраць Таццяны Васільевай, паведамляе «Вясна». Жанчына з’ўляецца маці палітвязынкі Юліі Лаптановіч, якая ўжо тры гады знаходзіцца за кратамі.
Брэсцкага журналіста Алеся Ляўчука вінавацяць па крымінальным артыкуле ў абразе Лукашэнкі
У дачыненні да журналіста Алеся Ляўчука распачалі крымінальную справу паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ — «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Справай займаецца Жабінкаўскі раённы аддзел Следчага камітэта.
Аляксей Дзікавіцкі расказаў пра новае месца працы
Былы кіраўнік «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі ўзначаліць праект па стварэнні стрымінгавай платформы для незалежных беларускіх медыяў Belarus Tomorrow. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
Аліна Коўшык адмовілася каментаваць звальненне на «Белсаце»
Пасля з’яўлення інфармацыі пра тое, што Ігар Кулей быў звольнены з пасады кіраўніка рэдакцыі навінаў «Белсата», інфармацыйны аддзел БАЖ паспрабаваў даведацца пра сітуацыю і даць магчымасць выказацца абодвум бакам.
Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»
Ігар Кулей звольнены з пасады кіраўніка рэдакцыі навін тэлеканала «Белсат», паведамляе Reform.news са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
Сілавікі зладзілі чарговы ператрус у сваякоў былога журналіста «Белсата» Сяргея Скулаўца
Супрацоўнікі праваахоўных органаў зладзілі ператрус у вясковым доме 85-гадовай бабулі былога журналіста тэлеканала «Белсат» Сяргея Скулаўца. Сёлета ў верасні стала вядома, што Следчы камітэт распачаў супраць яго крымінальную справу.
Серыял «Працэсы» прайшоў у фінал прэміі Rose d’or Awards, якая вызначае дасягненні ў міжнароднай тэлеіндустрыі
Серыял «Працэсы» тэлекампаніі «Белсат» трапіў у фіналісты 63-ай штогадовай прэміі Rose d’or Awards, якая вылучае дасягненні ў міжнароднай тэлеіндустрыі. Вядомая абсурдысцкая антыўтопія Андрэя Кашперскага і Міхаіла Зуя была адабрана ў фінал узнагароды з больш за 700 заявак з 30 краін.
Аліна Коўшык расказала, што будзе далей з «Белсатам». ВІДЭА
Што зменіцца на тэлеканале «Белсат» з прыходам на кіраўнічую пасаду былой прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліны Коўшык? Як паўплывае на вяшчанне змена статусу «Белсата» — з асобнага каналу ў рэдакцыю замежнага вяшчання Польскага грамадскага тэлебачання TVP? Ці меў офіс дачыненне да змены кіраўніцтва «Белсата»?
Мара Тамковіч: «Для мяне «Пад шэрым небам» — гэта не фільм пра пратэсты. Гэта фільм перадусім пра людзей, пра каханне»
Ці не рана здымаць мастацкія фільмы пра пратэсты ў Беларусі? Чаму менавіта гісторыя Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша натхніла рэжысёрку Мару Тамковіч? Колькі выдуманага і колькі праўды ў вобразах галоўных герояў стужкі «Пад шэрым небам? Якую сцэну з фільма найбольш часта цытуюць у замежных рэцэнзіях? Пра гэта распавяла рэжысёрка фільма «Пад шэрым небам» Мара Тамковіч падчас дыскусіі, якая адбылася пасля паказу фільма на фестывалі «Паўночнае […]
Ператрус на «Белсаце»: кіраўніцтва падазраюць у фальсіфікацыі фінансавых дакументаў
Прадстаўнік пракуратуры ў Варшаве пракаментаваў дзеянні Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро ў рэдакцыі тэлеканала «Белсат».
Аляксей Дзікавіцкі: Не хачу, каб мой подпіс стаяў пад ліквідацыяй «Белсата»
Адзін з заснавальнікаў «Белсата», выканаўца абавязкаў дырэктара тэлеканала Аляксей Дзікавіцкі шчыра расказаў БАЖу пра прычыны свайго датэрміновага сыходу і далейшыя планы.
Wyborcza паведамляе пра ператрус у будынку TVP у Варшаве. Гэта звязана з тэлеканалам «Белсат»
У сераду раніцай супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Польшчы ўвайшлі ў будынак TVP у Варшаве. Гаворка ідзе пра расследаванне злоўжыванняў на тэлеканале «Белсат», паведамляе Wyborcza.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці