Белсат
Аляксей Дзікавіцкі пастанавіў датэрмінова пакінуць «Белсат»
Выканаўца абавязкаў дырэктара нашага каналу меўся заставацца на пасадзе да 3 снежня, аднак падаў заяву аб звальненні ўжо ад 22 лістапада. Аляксей Дзікавіцкі пастанавіў зрабіць так, каб яму не давялося фармальна ліквідаваць структурную адзінку «Белсат TV».
Аліна Коўшык: «Белсат» застанецца незалежным каналам, без цэнзуры, каналам для беларусаў, які робяць беларусы
Як і чаму Аліна Коўшык прыняла прапанову ўзначаліць «Белсат», якія змены чакаюць канал, ці варта непакоіцца гледачам і супрацоўнікам? На гэтыя і іншыя вострыя пытанні яна адказала ў інтэрв’ю ўласна «Белсату» адразу пасля прызначэння.
Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Дзікавіцкі
Аліна Коўшык, якую прызначылі галоўнай рэдактаркай «Белсат», расказала ў размове з Сяргеем Падсасонным, калі ёй паступіла прапанова стаць на чале канала. Урывак з вечаровай праграмы «Тыдзень», якую пакажуць сёння, апублікаваў тэлеграм-канал «Белсата».
Аліна Коўшык прызначана кіраўніцай «Белсата»
У кіраўніцтве беларускага тэлеканала «Белсат» адбыліся змены. Галоўнай рэдактаркай праекта стала Аліна Коўшык, якая з’яўляецца членам Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па пытаннях нацыянальнага адраджэння, паведамляе «Белсат».
Былая дырэктарка «Белсата» атрымала ўзнагароду ад прэзідэнта Польшчы
Былая дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўская-Гузы атрымала ўзнагароду ад прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, паведамляе тэлеканал.
Януш Гаўрылюк: Дакументалістыка — гэта не тое, на чым трэба эканоміць
Рэдактар «Белсат Doc» Януш Гаўрылюк расказаў БАЖ, як дакументальныя фільмы пашыраюць магчымасці тэлеканала, што цікава зараз беларускаму гледачу і ці не згубім мы праз складанасці з фінансаваннем буйную пляцоўку, на якой аўтары маглі рэалізоўваць свае ідэі.
Каханне перамагае ўсё. Гісторыя палітзняволеных журналістаў Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай
Незалежныя журналісты Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева сёння знаходзяцца ў палоне рэжыму, а яшчэ нядаўна Ігар быў на волі і расказваў пра тое, у якіх умовах утрымліваюць яго жонку Кацю. Тэлеканал «Настоящее время» пагаварыў з сябрамі і калегамі палітзняволеных журналістаў і расказвае гісторыю кахання іх сям’і.
Эвакуяваная з Беларусі журналістка «Белсата» просіць пра дапамогу
BYSOL адкрыў збор у падтрымку журналісткі тэлеканала «Белсат». Яна тэрмінова з’ехала з Беларусі разам з двума дзецьмі. Зараз сям’і патрэбныя грошы на арэнду жылля і заняткі з дэфектолагам для малодшага дзіцяці.
«Еду на лекцыю і шыю панталоны». Кацярына Ваданосава расказала пра новы аўтарскі праект
З 22 кастрычніка ў эфіры Белсат TV стартуе штотыднёвая аўтарская праграма Кацярыны Ваданосавай «Нітка Зорка» пра беларускую гісторыю і моду. Ужо знятыя пяць выпускаў праграмы. БАЖ пагутарыў з Кацярынай Ваданосавай пра яе апантанасць беларускай гісторыяй і модай.
«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям’і
Тэлевядучай і паэтцы давялося ў эміграцыі не толькі самой гадаваць дачку, але і ўзяць пад апеку бацькоў. Тата Валярыны ў Польшчы змагаецца з анкалогіяй.
Яшчэ адну старонку «Белсата» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. І зноў у ім аказаўся рэсурс «Белсата».
На бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата» наклалі арышт
У Беларусі арыштавалі бацькоўскую хату выканаўцы абавязкаў дырэктара «Белсата» Аляксея Дзікавіцкага, піша «Белсат».
«Белсат» сёння: бюджэт прыблізна на 30% меншы, чым планаваўся на гэты год
Для тэлеканала новы восеньскі сезон пачаўся на фоне фінансавай нестабільнасці. Тым не менш «Белсату» удалося абысціся без скарачэнняў кадраў. Пра гэта «Радыё Рацыя» расказаў выконваючы абавязкі дырэктара тэлеканалу Аляксей Дзікавіцкі.
Генпракуратура Расіі прызнала «непажаданай» дзейнасць «польскай арганізацыі Belsat» на тэрыторыі РФ
Пра гэта сказана ў афіцыйным паведамленні на сайце ведамства.
На аўтараў і гасцей белсатаўскага шоу «План:Б» завялі крымінальнаую справу
На аўтараў і гасцей белсатаўскага шоу «План:Б» заведзена крымінальная справа. Сілавікі ладзяць ператрусы ў сваякоў і ўдзельнікаў і ціснуць на іх ужо некалькі месяцаў, паведамляе «Белсат».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці