блакіроўка СМІ
Сайт пра беларускую літаратуру перастаў адкрывацца ў Беларусі
Сайт Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў bellit.infо перастаў адкрывацца ў Беларусі 16 кастрычніка 2024 года.
TikTok заблакаваў акаўнты расійскага медыя Sputnik, у тым ліку і Sputnik Беларусь
Кітайскі відэахостынг TikTok заблакаваў 37 акаўнтаў расійскай дзяржаўнай агенцыі Sputnik і профіль RT International.
Улады заблакавалі доступ да сайта Асацыяцыі палітвязняў Беларусі
Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфармацыі абмежавала доступ да сайта Асацыяцыі палітвязняў Беларусі. Блакіроўка інтэрнэт-старонкі apbel.com здзейсненая на патрабаванне пракурора Магілёўскай вобласці Валерыя Куліковіча. Пракуратура сцвярджае, што падставай для прыняцця дадзенага рашэння сталі парушэнні закона «Аб сродках масавай інфармацыі». «У прыватнасці, на партале размяшчаліся інфармацыйныя матэрыялы, якія маюць прыкметы экстрэмізму і накіраваныя на […]
На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайта Katolik.life
У інтэрнэт-карыстальнікаў з Беларусі сайт Katolik.life ці проста не адчыняецца, ці з’яўляецца паведамленне пра тое, што «доступ абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь».
У адказ на блакіроўку Еўрасаюзам расійскіх СМІ ў Расіі заблакавалі «Белсат»
Расія адказала на блакіроўку сваіх прапагандысцкіх медыяў у Еўрасаюзе. У спіс СМІ, «у дачыненні да якіх уводзяцца меры ў адказ па абмежаванні вяшчання і доступа да рэсурсаў у інтэрнэце з тэрыторыі Расіі», трапіў «Белсат».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці