ЕФЖ
Тэрміновая заява. Аб неабходнасці вызвалення ўсіх журналістаў з турмаў у Беларусі
На З’ездзе Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ) у Будапешце, дзе прысутнічаюць прадстаўнікі БАЖ, была прынятая тэрміновая заява датычна беларускіх журналістаў-палітвязняў.
Прэзідэнткай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў пераабраная Мая Север
4 чэрвеня з’езд Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ) пераабраў Маю Север прэзідэнткай арганізацыі на наступныя 3 гады. Выбраны таксама новы склад кіраўнічага камітэта.
Пытанні беларускіх журналістаў прагучаць адразу ў чатырох заявах з’езда Еўрапейскай федэрацыі журналістаў
2–3 чэрвеня Беларуская асацыяцыя журналістаў прымае ўдзел у чарговым гадавым кангрэсе Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Пытанні беларускіх журналістаў прагучаць адразу ў чатырох дакументах з’езда.
EFJ заклікае еўрапейскіх донараў дапамагчы незалежным медыям, што засталіся без падтрымкі ЗША
Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) заклікала ўсіх патэнцыйных еўрапейскіх донараў прыняць меры, каб кампенсаваць выхад ЗША з праграм дапамогі замежным медыям. У прыватнасці, каб забяспечыць выжыванне сеткі беларускіх журналістаў у выгнанні, украінскіх СМІ і медыйных праграм у Косаве.
Генсек ЕФЖ раскрытыкаваў новую кіраўніцу «Белсата»
Рыкарда Гуцьерэс лічыць недапушчальным, што кіраўніца тэлеканала дазваляе сабе публічныя і бяздоказныя выпады супраць журналістаў.
«Не цярпела рэдактароў, якія цэнзуравалі мае выпускі». Прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў – пра прафесію і харвацкія медыі
Мая Север адмыслова сёлета прыехала ў Вільню на ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Пасля цырымоніі прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў сустрэлася з беларускімі медыйшчыкамі ў нефармальнай абстаноўцы, дзе расказала пра сябе і сваю працу.
Салідарнасць усёй Еўропы. З’езд ЕФЖ выказаў падтрымку беларускім журналістам за кратамі
Удзельнікі з’езда Еўрапейскай федэрацыі журналістаў — лідары і прадстаўнікі журналісцкіх саюзаў і асацыяцый рэгіёна — прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі медыя ў беларускіх турмах і ўкраінскімі журналістамі ў расійскім палоне.
«Магчымасць казаць свету пра Беларусь». БАЖ бярэ ўдзел у з’ездзе Еўрапейскай федэрацыі журналістаў
Дэлегат ад Беларускай асацыяцыі журналістаў, намеснік старшыні арганізацыі Барыс Гарэцкі і назіральніца — тыктокерка БАЖ — Кацярына Васілёнак бяруць удзел у з’ездзе Еўрапейскай федэрацыі журналістаў у Косава, Прышціна. На парадку дня з’езду пытанні захавання якасці медыя, падтрымка журналістаў падчас пераследу і ў зоне баявых дзеянняў, штучны інтэлект у медыя і абарона працоўных правоў медыйшчыкаў і […]
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці