• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Голас пакалення свабоды

    Акцэнты

    Генадзь Верацінскі: Калі фотакадр — імгненне, то фатограф не яго цень, а сведка гісторыі

    Генадзь Верацінскі прыйшоў у прафесію ў той час, калі ў Мінску фармавалася новае кола фатографаў. За наступныя дзесяцігоддзі ў яго аб’ектыў трапіла большасць самых значных падзей беларускай гісторыі. Здымкі майстра сталі жывым сведчаннем тэзы пра тое, што дакументальная фатаграфія не патрабуе эфектаў, бо яна натуральна ператвараецца ў сведчанне часу.
    14 лістапада, 2025
    Акцэнты

    Аляксандр Класкоўскі: Журналістыка — не толькі рамяство. Гэта выпрабаванне і ціскам, і свабодай

    «Я ганаруся калегамі: былі ў літаральным сэнсе на перадавой, траплялі ў пастарункі, і ніхто не здрадзіў прафесіі, нават калі ўсё навокал развальвалася», — падкрэслівае Аляксандр Класкоўскі. Усім сваім прафесійным жыццём выбітны журналіст даказвае, што нашая справа — гэта аголены нерв, баявая гатоўнасць і мужнасць называць рэчы сваімі імёнамі. 
    13 лістапада, 2025
    Акцэнты

    Алег Груздзіловіч: Пісаў пра здзекі. Прайшоў турму. І даказаў: свабоду не зламаць

    Ці магчыма, каб сын высокапастаўленага чыноўніка, які светапоглядна гадаваўся шчырым камуністам, у выніку стаў ля вытокаў незалежнай беларускай журналістыкі? Прыклад Алега Груздзіловіча даказвае — так. Слынны рэпарцёр у свой час стварыў ячэйку БНФ у «Знамени юности», працаваў сярод іншага ў «Народнай газеце» і «Нашай Свабодзе», а ў 2021‑м сеў за супрацу з «Радыё Свабода».   
    12 лістапада, 2025
    Акцэнты

    Валерый Карбалевіч: Нашая гісторыя — як люстэрка: у ім і параза, і шанец

    «Майму пакаленню выпала жыць у вельмі розных эпохах», — распавядае выбітны аналітык і палітолаг Валерый Карбалевіч. Дык як фарміруюць асобу гэтыя змены гістарычных працэсаў? І як чалавек у сваю чаргу можа ўплываць на перавароты ў жыцці сваёй краіны? Чытайце ў нашым інтэрв’ю.
    07 лістапада, 2025
    Акцэнты

    Любоў Лунёва: Улада, што баіцца свабоды, аўтаматам выбірае дубінку

    Яна працавала ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук і вучылася на вячэрнім на гістфаку. А ў выніку прыйшла ў СМІ. Ды ні проста атрымала новую прафесію: імя Любові Лунёвай стала сінонімам яскравай і якаснай рэпартажнай журналістыкі. Пра лёсавырашальныя павароты ў жыцці як журналісткі, так і ўсёй краіны, чытайце ў гэтым інтэрв’ю.
    05 лістапада, 2025
    Акцэнты

    Віктар Марчук: Лічба можа замяніць паперы, але давер не заменіць нішто

    Брэст ніколі не мог паскардзіцца на адсутнасць уласнай  перыядычнай прэсы. І тут у 2002 годзе ў абласным цэнтры  з’явіўся новы гулец — «Брэсцкая газета». Яна адразу змяніла растаноўку сіл. Як былы архітэктар Віктар Марчук стаў заснавальнікам вядомага брэнда? І куды зараз рушыць гэтае незалежнае выданне з выбітнай гісторыяй? 
    03 лістапада, 2025
    Акцэнты

    Максім Жбанкоў: Жыццё як жыццё, траўматычна прыўкраснае

    Гэтае інтэрв’ю — частка зборніка «Голас пакалення свабоды», жывога сведчання творчай і грамадзянскай прысутнасці тых, хто не згубіў свой голас нават у выгнанні.
    29 кастрычніка, 2025

    Прэм’ера зборніка «Голас пакалення свабоды» і публічная дыскусія (15 лістапада, Гданьск)

    15 лістапада 2025 года (субота) а 17:00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Гданьск, Польшча, plac Sol­i­darnoś­ci, 1) адбудзецца публічная дыскусія з удзелам лаўрэатаў і лаўрэатак і прэзентацыя зборніка «Голас пакалення свабоды».
    21 кастрычніка, 2025
    Навіны

    Абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды»-2025

    З вялікай павагай і радасцю прадстаўляем вам лаўрэатак і лаўрэатаў прэміі «Голас пакалення свабоды».
    21 кастрычніка, 2025

    Заснавана новая прэмія «Голас пакалення свабоды» для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+

    Беларускі ПЭН у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» абвяшчае заснаванне новай прэміі «Голас пакалення свабоды». 
    08 верасня, 2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці