Ігар Лосік
«Ціхія і мужныя героі, яны займаюць асаблівае месца ў маім сэрцы». Палітыкі і медыйшчыкі замежжа — пра зняволеных журналістаў
Больш за 40 журналістаў у Беларусі застаюцца ў турме, але за іх гавораць тыя, хто на свабодзе — іх сімвалічныя хросныя і іншыя публічныя асобы. У Сусветны дзень свабоды друку Беларуская асацыяцыя журналістаў запрасіла сімвалічных хросных бацькоў журналістаў-палітвязняў прыцягнуць увагу да іх становішча.
Ігара Лосіка ўключылі ў сусветны топ зняволеных журналістаў
Сусветная кааліцыя медыяарганізацыяў One Free Press Coalition 1 траўня апублікавала штогадовы спіс «10 самых надзвычайных» (10 Most Urgent) з імёнамі зьняволеных па ўсім свеце журналістаў, якія мусяць быць неадкладна вызваленыя. Сярод іх — журналіст Беларускай службы Радыё Свабода Ігар Лосік, які за кратамі амаль пяць гадоў.
Прэзідэнт «Радыё Свабода» пра вызваленне Кузнечыка: Мы павінны былі хутка вывезці яго сям’ю з Беларусі
Прэзідэнт «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода» Стывен Капус пракаментаваў вызваленне Андрэя Кузнечыка.
Воскресенский заявил о переговорах по вопросу обмена журналистов «американских СМИ»
Пропагандист белорусского режима Юрий Воскресенский сообщил, что между режимом в Минске и новой администрацией США ведутся переговоры по освобождению граждан США и журналистов белорусской службы «Радио Свобода». Платой за уступку может быть возвращение посла США в Минск.
«Галоўны глядач – ЗША». Навошта прапаганда паказала зняволеных журналістаў «Свабоды»?
Дзяржаўны тэлеканал запісаў «інтэрв’ю» з журналістамі радыё «Свабода», а таксама з грамадзянінам Беларусі і ЗША Юрыем Зянковічам. Эксперты, з якімі паразмаўляў «Белсат», мяркуюць, што прапагандысцкі праект зрабілі для Вашынгтону.
АНТ анансавала праграму з палітзняволеным блогерам Ігарам Лосікам
У прапагандысцкае тэлешоу «пра супрацоўнікаў амерыканскага медыя», якое 14 студзеня распачало паказваць АНТ, на 20 секунд трапіў блогер Ігар Лосік. Хутчэй за ўсё яго, як і журналіста Андрэя Кузнечыка, прывезлі спецыяльна для гэтага «інтэрв’ю» ў СІЗА КДБ. «Размову» з Лосікам праўладнае тэлебачанне заявіла на 15 студзеня.
Лосік схуднеў, Пачобут «трымае марку», Аляксандраў «выязджае» на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК‑1
Наваполацкую папраўчую калонію № 1 называюць адной з самых жорсткіх паводле ўмоў утрымання палітвязняў. Паводле звестак праваабаронцаў, тут утрымліваюць больш за сто беларусаў з палітычна матываванымі, незаконнымі тэрмінамі пакарання. Ад былога палітвязня, які вызваліўся з ПК‑1, «Белсат» даведаўся апошнія навіны пра журналістаў – Ігара Лосіка, Анджэя Пачобута і Андрэя Аляксандрава.
Журналістка Алсу Курмашава на ўручэнні Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы згадала сваіх беларускіх калег
Журналістка татара-башкірскай службы «Радыё Свабода» Алсу Курмашава падчас атрымання ў Нью-Йорку Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы Камітэта абароны журналістаў (CPJ) згадала зняволеных супрацоўнікаў СМІ. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
«Колькі лістоў яны могуць знішчыць?» Калонка Святланы Ціханоўскай для Index on Censorship
Нацыянальная лідэрка Беларусі Святлана Ціханоўская эксклюзіўна для ангельскай незалежнай арганізацыі «Індэкс цэнзуры» напісала артыкул пра палітвязняў краіны. У сваёй калонцы яна ўзгадала ў тым ліку і медыяменеджэра Андрэя Аляксандрава, асуджанага ўладамі да 14 гадоў пазбаўлення волі, і Ігара Лосіка, які трапіў за краты на 15 гадоў.
Чаму журналісты «Свабоды» Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык не трапілі ў абменныя спісы — меркаванне Сяргея Навумчыка
Публіцыст Сяргей Навумчык звяртае ўвагу на лёсы двух журналістаў беларускай службы «Радыё Свабода» у кантэксце «вялікага абмену» вязнямі, які адбыўся на мінулым тыдні паміж Расіей, Беларуссю і Захадам.
Выйшла на волю Дар’я Лосік, асуджаная за падтрымку мужа — блогера Ігара Лосіка
Пра вызваленне Дар’і Лосік стала вядома праз некалькі дзён пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка падпісаў пастанову «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Тады быў анансаваны выхад на волю часткі палітычных вязняў.
The Washington Post прысвяціла рэдакцыйны артыкул беларускім палітвязням
Утрыманне палітвязняў у інфармацыйным вакууме з’яўляецца “бесчалавечным” і “жахлівым”, гаворыцца ў апублікаваным 7 ліпеня рэдакцыйным артыкуле ўплывовай амерыканскай газеты The Washington Post.
Чатыры гады за кратамі. У якіх умовах трымаюць журналіста Свабоды Ігара Лосіка
Журналіста Свабоды Ігара Лосіка затрымалі раніцай 25 чэрвеня 2020 года ў яго дома ў Баранавічах. За кратамі Ігар роўна чатыры гады.
«Адчапіцеся ад Дашы Лосік!» Што варта пісаць пра палітвязняў, а пра што лепш памаўчаць
«Кейс Лосікаў» зноў актуалізаваў праблему: што варта пісаць пра палітвязняў, а про што лепш памаўчаць. БАЖ паспрабаваў разабрацца, што ж рабіць незалежным медыя ў такіх выпадках.
«Місія ўсё яшчэ выканальная, хаця і зацягнулася». На юбілеі «Радыё Свабода» гаварылі пра пагрозы каланіялізму і становішча палітвязняў
22 траўня ў Сейме Літвы старшыня Сейма Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн, лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, прэзідэнт «Радыё Свабода» Сцівен Капус віншавалі Беларускую службу «Радыё Свабода» з 70-годдзем. Вельмі хутка напаўюбілейныя матывы змяніліся абмеркаваннем больш надзённых праблем: становішча незалежнай журналістыкі, як дапамагчы беларускім палітвязням і як змагацца з расійскай прапагандай.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці