Марат Маркаў
Міністр інфармацыі абвінаваціў Google у супрацы з «экстрэмісцкімі фармаваннямі» і прапанаваў стварыць аналаг Раскамнагляду
Беларусь накіравала карпарацыі «Гугл» «ліст з прэтэнзіяй аб умяшанні ў выбары», заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў прапагандысту расійскага тэлеканала Russia Today Канстанціну Прыдыбайлу.
Міністр Маркаў хоча раздаваць блогерам гранты
«На энтузіязме можна папрацаваць, але каб працаваць сістэмна, рацыянальна, якасна — гэта павінен быць дзяржзаказ з грашыма».
Мінінфарм вывучае досвед Раскамнагляду па дэананімізацыі блогераў
Міністэрства інфармацыі Беларусі прыглядаецца да практыкі Раскамнагляду па дэананімізацыі блогаў і Telegram-каналаў. Пра гэта расказаў карэспандэнту Tochka.by кіраўнік ведамства Марат Маркаў падчас акцыі «Марафон адзінства» ў Гомелі.
Міністр Маркаў расказаў, як яго дачка трапіла на тэлебачанне
«У нейкі момант мы прыйшлі да адзінага меркавання, што было б нядрэнна, каб яна папрацавала там».
Міністр інфармацыі заявіў, што ў Беларусі абмежавалі доступ да 5 тысяч «экстрэмісцкіх» рэсурсаў
На думку міністра інфармацыі Беларусі Марата Маркава, гэтая лічба сведчыць пра тое, якія «каласальныя сродкі выдаткоўваюцца на інфармацыйнае раскалыхванне Беларусі».
Марат Маркаў прызначаны новым міністрам інфармацыі, Ігар Луцкі узначаліць АНТ
13 чэрвеня ў Беларусі ва ўладных шэрагах адбыліся ракіроўкі. На загад Аляксандра Лукашэнкі міністрам інфармацыі стаў ужо былы кіраўнік тэлеканала АНТ Марат Маркаў. На яго месца прызначаны экс-міністр Ігар Луцкі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці