суддзя Сяргей Кацэр
Ігара Карнея этапавалі адбываць прысуд у шклоўскую ПК-17
Папраўчая калонія № 17 прызначаная для людзей, якія ўпершыню адбываюць прысуд, звязаны са зняволеннем. Журналіст Ігар Карней, асуджаны за прафесійную дзейнасць да да трох гадоў пазбаўлення волі, этапаваны туды прыблізна 20 чэрвеня. Зараз яго змясцілі ў каранціннае аддзяленне і цягам месяца размяркуюць у адзін з атрадаў калоніі.
Вярхоўны суд пакінуў вырак Ігару Карнею без зменаў
Ігар Карней аспрэчваў рашэнне суддзі Мінскага гарадскога суда Сяргея Кацэра, які асудзіў яго да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу памерам 20 тысяч рублёў. Вярхоўны суд падтрымаў вырак суда першай інстанцыі, дзе Ігар Карней быў прызнаны вінаватым паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
7 чэрвеня Вярхоўны суд будзе разглядаць апеляцыйную скаргу Ігара Карнея
Старшыняваць на судовым разборы прызначаны суддзя Вярхоўнага суда Аляксандр Саўчук. Разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага да зняволення журналіста Ігара Карнея пачнецца ў 10.30.
Журналіст Ігар Карней падаў апеляцыйную скаргу на прысуд
Прысуд Ігару Карнею: 3 гады і 20 тысяч рублёў штрафу
У Мінскім гарадскім судзе завяршыўся разгляд справы журналіста-фрылансера Ігара Карнея. Суддзя Сяргей Кацэр прызнаў журналіста вінаватым паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) і прыгаварыў да трох гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Распачаўся суд над Ігарам Карнеем — яго судзяць за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні
Судовы працэс распачаўся а 10‑й раніцы ў Мінскім гарадскім судзе. Справу Ігара Карнея разбірае суддзя Сяргей Кацэр. Журналіста вінавацяць паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса (уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання з мэтамі здзяйснення злачынства экстрэмісцкай скіраванасці).
Журналіста Ігара Карнея пачнуць судзіць 19 сакавіка
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці