Уладзімір Хільмановіч
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў вырак журналісту Уладзіміру Хільмановічу, асуджанаму завочна
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела апеляцыйную скаргу Уладзіміра Хільмановіча 25 кастрычніка 2024 года. Праз чатыры дні быў афіцыйна апублікаваны вынік разгляду.
Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу журналіста Уладзіміра Хільмановіча
Слуханне ў Вярхоўным судзе пачнецца 25 кастрычніка а 9.30. Хільмановіч падаў скаргу, каб аспрэчыць вырак Гродзенскага абласнога суда, які ў парадку спецвытворчасці звінаваціў яго ў «экстрэмізме» паводле двух крымінальных артыкулаў.
Журналіста Уладзіміра Хільмановіча ўнеслі ў «экстрэмісцкі спіс» МУС
Адпаведнае рашэнне прынята сёння, 13 верасня, і сёння ж імя і прозвішча гродзенскага журналіста з’явілася на сайце ведамства ў абноўленым спісе асобаў, «схільных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Гродзенскага журналіста Уладзіміра Хільмановіча завочна асудзілі да 5 гадоў зняволення і 40 000 рублёў штрафу
Справу журналіста Уладзіміра Хільмановіча ў парадку спецвытворчасці разбіраў Гродзенскі абласны суд. Працэс распачаўся сёлета 29 чэрвеня, прысуд прагучаў 19 жніўня. Журналіста звінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ: у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні.
Завочны суд над журналістам Уладзімірам Хільмановічам пачнецца 29 ліпеня ў Гродне
Справу Уладзіміра Хільмановіча ў парадку спецвытворчасці будзе разбіраць Гродзенскі абласны суд. Журналіста вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: частак 1 і 2 артыкула 361–4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і часткі 3 артыкула 361–1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яму пагражае да 7 гадоў зняволення.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці