журналісты
Аб’яднаны пераходны кабінет узнагародзіў двух журналістаў
Кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла двух журналістаў: Рафал Дзенцялоўскі ўганараваны медалём «За плённую працу на карысць Беларусі», а Яўген Вапа — крыжом Адраджэння Беларусі (братоў Луцкевічаў.) Яны «праявілі адданасць інтарэсам беларускага народу і зрабілі значны ўклад у развіццё беларускай культуры», гаворыцца ў афіцыйным абгрунтаванні.
У Азербайджане арыштаваныя шасцёра супрацоўнікаў незалежнага «Мейдан ТВ»
Шасцярых журналістаў кінулі за краты на чатыры месяцы па абвінавачванні ў кантрабандзе. Сувязь з супрацоўнікамі незалежнага тэлеканала «Мейдан ТВ»: Рамінам Дэко (Джабраілзадэ), Айнур Ганбаровай (Элгунаш), Айсель Умудавай, Айтадж Ахмадавай (Найдзенай), Хаялай Агаевай, Націгам Джавадлі – абарвалася яшчэ 6 снежня ў абед.
Што пагражае беларускім журналістам, уключаным у базу вышуку ў Расіі?
Вялікую групу асобаў, якіх вышукваюць ужо не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, складаюць айчынныя журналісты. Спыталі ў юрыста, ці гэта повад для медыйшчыкаў, якія даўно жывуць за межамі Беларусі, пачаць хвалявацца.
Як рыхтуюць прапагандыстаў: у Гродне стварылі першы інфармацыйны студатрад
Студэнтам гродзенскіх ВНУ, якія атрымліваюць любую спецыяльнасць, улады прапанавалі паспрабаваць сябе ў новай журналістыцы. Эксперыментальная група з’явілася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, паведамляе тэлеканал «Гродно Плюс».
Моладзь у сучаснай беларускай журналістыцы. Тры партрэты
БАЖ распавядае пра трох беларускіх журналістаў і журналістак, чые станаўленне прыпала якраз на наш пераломны і непрадказальны час. Якую цану моладзь у выгнанні плаціць за магчымасць заставацца ў прафесіі?
Грузія становіцца небяспечнай краінай для замежных журналістаў
Заснавальніка грузіна-армянскага выдання Aliq Media Арсэна Харацьяна 17 верасня не пусцілі ў Грузію. Яго больш за 4 гадзіны пратрымалі ў Тбіліскім міжнародным аэрапорце, а пасля адправілі назад у Еўропу. І такіх выпадкаў у гэтай краіне становіцца ўсё больш.
ФСБ узбудзіла новыя крымінальныя справы супраць журналістаў, якія пабывалі ў Суджы
Федэральная служба бяспекі Расіі ўзбудзіла чарговыя крымінальныя справы. Гэтым разам супраць журналістаў Deutsche Welle і ўкраінскага канала «1+1».
Расія пераследуе італьянскіх журналістаў, якія паказалі захопленую УСУ Суджу
Федэральная служба бяспекі Расіі ўзбудзіла крымінальную справу супраць здымачнай групы тэлеканала TG1 за рэпартаж з горада Суджа, які кантралююць УСУ.
Топ-10 аналітычных тэлеграм-каналаў. Паглядзіце, хто ўвайшоў у спіс
БАЖ сабраў дзясятку самых чытаемых тэлеграм-каналаў, якія вядуць беларускія аналітыкі. На гэты момант усе яны робяцца за мяжой, бо любая крытыка ўлады ўнутры Беларусі цягне на крымінальнае злачынства. Тройка лідараў па колькасці падпісчыкаў размеркавалася наступным чынам: Арцём Шрайбман, Аляксандр Фрыдман і Сяргей Чалы.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці