• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Талеркі, НАТА і афіцыйныя СМІ

    Выглядае на тое, што прапагандысцкая эфэктыўнасьць беларускіх афіцыйных мэдыяў працягвае падаць. А крытычнае стаўленьне да іх зьместу пашыраецца. Ілюстрацыя — мінулатыднёвае інтэрактыўнае галасаваньне на канале СТВ. На пытаньне «Ці баіцеся вы НАТА?» большасьць гледачоў (54,2%) заявілі, што не. Вынік нечаканы.

    Тэзу крытычнага стаўленьня да зьместу афіцыйных СМІ пацьвярджаюць і дадзеныя апошняга сацыялягічнага апытаньня. На пытаньне «Наколькі інфармацыя, атрыманая з афіцыйных крыніц, адпавядае Вашаму рэальнаму жыцьцю?» толькі 12,7% адказалі, што адпавядае цалкам. А пераважная большасьць (85,4%) лічыць, што «адпавядае часткова», «часткова не адпавядае» ці «не адпавядае цалкам». Зьвяртае на сябе ўвагу і той факт, што колькасьць рэспандэнтаў, якія не далі аніякага адказу, мінімальная. Усяго — 1,9%. Для параўнаньня адзначым, што колькасьць гэткіх жа рэспандэнтаў істотна ўзрастае (да 20 ці нават 40%), калі ім трэба адказаць на іншыя пытаньні.

    Гэта азначае, што стаўленьне нашых суграмадзянаў да афіцыйных СМІ добра вызначанае і, у пэўным сэнсе, кансалідаванае. А галоўная тэндэнцыя палягае ў тым, што пераважная большасьць беларусаў ставяцца да іх крытычна ці надзвычай крытычна.

    Што з гэтага вынікае? Найверагодней, што калі рознабаковая і нецэнзураваная інфармацыя будзе і па-ранейшаму прысутнічаць у беларускай інфармацыйнай прасторы, скептычнае стаўленьне можа пачаць пашырацца і на такія сфэры, як афіцыйная палітыка, сацыяльнае і эканамічнае становішча ўнутры краіны ды прапанаваная ўладамі мадэль разьвіцьця.

    А таму новы раўнд барацьбы з талеркамі ў Менску — гэта спроба ня толькі абмежаваць доступ да інфармацыі, але і запабегчы хоць якога пашырэньня крытычных настрояў і меркаваньняў.Тым больш, што з тэлеканалам «Белсат», нягледзячы на цяжкасьці з прыёмам, ужо пасьпелі пазнаёміцца (паводле таго ж НІСЭПД) 7,3% апытаных.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці