Telegram-канал Ігара Тышкевіча прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі
7 сакавіка 2024
Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго патрапіў Telegram-канал аналітыка і блогера Ігара Тышкевіча.
Адпаведнае рашэнне прыняў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 1 сакавіка 2024 года.
Ігар Тышкевіч — беларускі аналітык, публіцыст, блогер. Эксперт знешняй і ўнутранай палітыкі Украінскага інстытута будучыні. Аўтар аналітычных публікацый пра беларускую і ўкраінскую палітыку і эканоміку.
Таксама сярод іншых у «эктрэмісцкім» спісе апынуўся YouTube-канал з назвай «Трэнды: папулярныя відэа Беларусі».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Рыгор Азаронак будзе здымаць дакументальныя фільмы пра падзеі 2020 года
08.10.2024
Другі дзень народзінаў у зняволенні сустракае відэаператар Аляксандр Зянкоў
12.11.2024
Ці паўплывае супрацьстаянне польскіх палітыкаў вакол дзяржаўных СМІ на працу «Белсату»? Адказвае намеснік дырэктара тэлеканала
25.12.2023
Пікет у Варшаве ў падтрымку «Белсат» — удзельнікі патрабавалі не змяняць канцэпцыю тэлеканала
09.08.2024