Тэлеграм-канал медыкаў «Белые халаты» прызнаны экстрэмісцкім
У Беларусі тэлеграм-канал медыкаў "Белые халаты" прызнаны экстрэмісцкім. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска па матэрыялах, атрыманых з ГУБАЗіК МУС. Экстрэмісцкім прызнаны і чат згаданага тг-канала.
Тэлеграм-канал «Белыя халаты» з’явіўся ў канцы лета мінулага года на фоне мірных пратэстаў. У іх у той час актыўна ўдзельнічалі медыкі. У тг-канале змяшчалася інфармацыя пра вулічныя акцыі, затрыманні, звальненні работнікаў медыцынскай сферы і ўвогуле пра сітуацыю ў ёй.
У Беларусі прызнаныя “экстрэмісцкімі” больш за дзве сотні тг-каналаў і чатаў. Беларускае заканадаўства не забараняе іх чытаць, але МУС папярэджвае пра адказнасць за распаўсюд інфармацыі, якую яны змяшчаць.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў