• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Канал «Зеркало – Новости | TUT.BY» — у «экстрэмісцкім» спісе Мінінфарма. Але ёсць нюансы

    13 траўня 2025 на сайце Міністэрства інфармацыі абнавілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Сярод іншых інтэрнэт-рэсурсаў у яго ўключаны Telegram-канал «Зеркало – Новости | TUT.BY» (ідэнтыфікатар https://t.me/io_zerkalo ). 

    Рашэнне лічыць змест Telegram-канала «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 7 траўня 2025 года суд Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

    Але, як паведамляюць калегі з выдання «Зеркало», прызнаны канал не мае дачынення да рэдакцыі. Верагодна, хтосьці саматуж спрабаваў зрабіць копію вядомага праекта, але трапіў у «экстрэмісты».

    Раней, 30 студзеня гэтага года, суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» іншы сайт «Зеркало» ( ідэнтыфікатар https://zerkalo-io.online ). 4 снежня 2024 года  судом Цэнтральнага раёна Мінска былі прызнаны «экстрэмісцкімі» усе акаўнты праекта ў Tik-Tok.

    Яшчэ раней,  9 чэрвеня 2023 года, паводле рашэння МУС  праект «Зеркало / Zerkalo.io» быў прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”. На думку ведамства, «экстрэмісцкая”  дзейнасць ажыццяўляецца групай грамадзян праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, сярод якіх:

    • інтэрнэт-сайт  «Зеркало | Новости»;
    • Telegram-группа «Чат Zerkalo.io»;
    • Telegram-канал «Зеркало | Новости»;
    • Telegram-аккаунт «Редакция Зеркало | Новости»;
    • групы праекта ў сацсетках Insta­gram, «ВКонтакте», Face­book, «Одноклассники» , Twit­ter;
    • YouTube-канад «ЗЕРКАЛО».

    «Экстрэмісцкім» прызнаны і лагатып праекта: паводле апісання на сайце МУС, «у выглядзе фармалізаванай выявы белага голуба, які трымае галінку, на чырвоным фоне».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці