TikTok «Новага Часу» заблакавалі праз фейкавыя скаргі
Рэдакцыя «Новага Часу» звязвае гэтую падзею з заявамі намесніка міністра ўнутраных спраў Казакевіча, які на пачатку сакавіка распавядаў на СТВ, што «наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй TikTok. І яна зусім не такая бяскрыўдная».

Фота: БАЖ
«Шаноўныя чытачы! На жаль, мы страцілі доступ да старога TikTok акаўнту, калі лічба падпісантаў у ім наблізілася да 10 тысяч. Два гады мы распавядалі вам важныя навіны і гісторыі беларусаў у фармаце хуткіх відэа. Прагляды некаторых з іх дасягалі сотняў тысяч. Рэжым прызнаў наш акаўнт «экстрэмісцкім»», — распавялі прадстаўнікі рэдакцыі.
«Новы час» працягвае сваю дзейнасць ў TikTok: чытачоў запрашаюць у новы акаўнт.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў