Траіх журналістаў “Белсата” зрабілі падазраванымі па крымінальнай справе
Затрыманыя ўчора падчас працы на Маршы супраць тэрору журналісты Зміцер Солтан (Буянаў), Зміцер Краўчук і Арцём Багаслаўскі, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», прызнаныя падазраванымі ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі паводле арт. 342 КК.
Следчыя распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). Многія з тых, хто быў затрыманы ўчора, цяпер падазраваныя па гэтым артыкуле.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў