• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папаўненне ў «экстрэмісцкім» спісе Мінінфарма: тры акаўнты ў TikTok з беларускімі навінамі

    У «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Мінінфармацыі 23 красавіка з’явіліся звесткі пра тое, што ў адзін дзень суд Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкімі» тры  Tik­Tok ‑акаўнты, дзе транслююцца агульнабеларускія ці рэгіянальныя навіны.

    Скрыншот

    19 красавіка 2024 года суд Пухавіцкага раёна прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»:

    - кантэнт старонкі ў Tik­Tok пад назвай «ПРЕССА» з ідэнтыфікатарам @pressa.tv, 

    - кантэнт старонкі ў Tik­Tok пад назвай «Нашы Навiны» з ідэнтыфікатарам  @nashanivanews,

    - кантэнт старонкі ў Tik­Tok пад назвай «Пра Вiцебск\Вясна» з ідэнтыфікатарам @praviciebsk.

    Да слова, апошні рэсурс у спісе Мінінфарма названы няправільна, слушная назва — «Пра Вiцебск\Вясна прыйшла». Старонка не мае дачынення да Праваабарончага цэнтра «Вясна», як магло б падацца паводле назвы.

    Гэты самы акаўнт у Tik­Tok, але пад ранейшай назвай «Пра Вiцебск\Про Витебск» (ідэнтыфікатар той самы — @pravicebsk) ужо ёсць у пераліку Міністэрства інфармацыі: яго змест прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» сёлета 20 сакавіка, адпаведнае рашэнне прыняў суд Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. На старонцы асвятляюцца рэгіянальныя навіны, але не ў тым ключы, як іх перадаюць афіцыйныя СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці