Тры гады без накіравання за краты: асудзілі экс-менеджарку канала «Беларусь 2» Вольгу Гладкую
Былую супрацоўніцу тэлеканала "Беларусь 2" Вольгу Гладкую абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Лідзія Целіца.
Палітзняволеная Вольга Гладкая — экс-менеджарка канала «Беларусь 2», была затрыманая 27 лютага 2023 года. Яна звольнілася з Белтэлерадыёкампаніі ў верасні 2020 года, каб паспрабаваць сябе ў сферы ІТ. Аднак рашэнне супала з масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і беспрычыннага гвалту сілавікоў, да пратэстаў у выглядзе страйку далучыліся і многія супрацоўнікі БТ.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 7 сакавіка 2023 года адбыўся першы допыт Вольгі, а яшчэ праз два дні ёй прад’явілі абвінавачанне на падставе «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
Вядома таксама, што абаронцы спрабавалі дамагчыся вызвалення жанчыны пад грашовы заклад, паколькі яна мае праблемы з сэрцам і патрабуе пастаяннага медыкаментознага лячэння. Аднак яе пакінулі пад вартай.
Вользе Гладкай прысудзілі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
Чытайце яшчэ:
Мининформ вынес предупреждение учредителю телепрограммы «Europa Plus TV». Пропагандисты намекнули, что все из-за Ларисы Грибалевой
Прапагандысты вырашылі не замарочвацца з пошукам спікераў. Вось як выглядалі тыя, хто ачарняў Бяляцкага на БТ
«Я застаюся, каб тым, хто зараз за кратамі, і тым, хто быў вымушаны з’ехаць, было куды вяртацца»: погляд журналістаў знутры краіны