Tsesler’s World: далучайцеся да фантастычнай экспазіцыі ў Сусвеце CoArt
Мастацтва беларускага дызайнера Уладзіміра Цэслера цяпер можна вывучаць анлайн. 20 ліпеня адчыніцца віртуальная экспазіцыя Tsesler's World. Выстава будзе працаваць да канца жніўня.
Для ўваходу ў віртуальную прастору трэба будзе зайсці па дасланай арганізатрам спасылцы праз браўзэр або спампаваць праграму.
На выставе чакаецца спецыяльны музычны госць. Сам аўтар таксама будзе прысутнічаць у залі сярод аватараў наведвальнікаў, якія, паўдзельнічаўшы, будуць мець магчымасць атрымаць падарунак ад Уладзіміра Цэслера — адну з яго аўтарскіх прац.
Зайсці на выставу можна з любога камп’ютара. У iPhone акрамя браузэра можна выкарыстоўваць прыладу Spatial (App Store). У тэлефоне на Android зайсці можна толькі праз app. Адкрыйце старонку — на ёй будзе прамая спасылка на прыладу.
Кантакты:
http://coart.space/
https://t.me/coart_metaverse
https://www.facebook.com/groups/1799055980187247
Падтрымка:
ludzinabalocie@gmail.com
Чытайце яшчэ:
Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын здолеў пазваніць жонцы
Возвращались в Беларусь, а попали в СИЗО. Что известно о деле против адвокатки Юлии Юргилевич и журналиста Павла Можейко, которых обвиняют в «содействии экстремизму»
Верховный суд рассмотрит апелляцию на приговор по «делу TUT.BY» 31 июля