Tut.by анансаваў зліццё найбуйнейшых гульцоў інтэрнэт-рынку Беларусі
Увечары 2 чэрвеня адбудзецца прэс-канферэнцыя, падчас якой будзе абвешчана аб «зліцці найбуйнейшых гульцоў інтэрнэт-рынку Беларусі». Падрабязнасці ўгоды пакуль не паведамляюцца.
Зліццё — аб’яднанне дзвюх ці больш кампаній. Варыянтаў можа шмат. Напрыклад, зліццё, пры якім утвараецца новая юрыдычная асоба. Альбо аб’яднанне актываў з юрыдычным захаваннем ранейшых кампаній. Альбо далучэнне слабога гульца да больш моцнага.
Інтэрнаўты спрабуюць адгадаць, які партал аб’яднаецца з Tut.by. Сярод варыянтаў называюцца Relax.by, «Аўтамалінаўка» і іншыя.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў