Твітар павялічыць колькасць сімвалаў у паведамленнях удвая
Дні 140 знакаў у твітары, магчыма, злічаныя: сэрвіс мікраблогаў задумаўся над павелічэннем ліміту знакаў у паведамленні удвая - да 280 знакаў.
Пакуль сацыяльная сетка тэстуе новаўвядзенне для абмежаванага кола карыстальнікаў, піша Бі-бі-сі.
Магчымыя перамены дапамогуць людзям «лягчэй выказваць свае думкі», лічаць у кампаніі.
«Як запхнуць усе думкі ў адзін твіт? Мы ўсе там былі, і гэта пакута», — напісала ў блогу кампаніі продакт-менеджар Twitter Элайза Розен.
У кампаніі прызналі, што многія карыстальнікі могуць адчуваць эмацыйную прыхільнасць да 140 сімваляў. «Мы таксама гэта адчулі, — працягвае Розен. — Але мы паспрабавалі новы варыянт, убачылі, наколькі ён класны, і проста ўлюбіліся ў гэта новае абмежаванне».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў