• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Аляксандра Корнышава зноў правялі ператрус і распытвалі пра «Витебский курьер news»

    Рэдактар інтэрнэт-выдання Аляксандр Корнышаў з лістапада 2020 года жыве ў замежжы. 23 траўня сілавікі прыйшлі з ператрусам па месцы яго рэгістрацыі ў Віцебску — у кватэру бацькоў, дзе даўно няма ніякай маёмасці журналіста.

    Аляксандр Корнышаў. Скрыншот відэа

    «Прыйшлі каля 7‑й раніцы. Сталі распытваць маіх сваякоў, ці даўно я займаюся журналістыкай, як фінансуецца «Витебский курьер news», пра што там пішу я асабіста.

    Сказалі, што будуць шукаць у кватэры «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю», але нічога не знайшлі. Распытвалі, якая ў мяне ёсць маёмасць.

    Іх цікавіла, як даўно Корнышаў займаецца журналістыкай, пра што піша, як фінансуецца і дзейнічае  «Витебский курьер news».
     
     Падчас ператрусу  нічога «крамольнага» не знайшлі і нічога не забралі. Бо шукаць там не было чаго, распавёў рэдактар інтэрнэт-рэсурсу:
     
     «Я даўно не жыву з бацькамі, там няма маіх рэчаў. З асабістай маёмасці ў Беларусі ў мяне быў толькі аўтамабіль, які калісьці мне належаў. Але той аўтамабіль даўно арыштаваны на запыт банка, бо я не меў магчымасці аплочваць за яго крэдыт».

    Паводле ягоных слоў, візіты сілавікоў да бацькоў апошнім часам набылі рэгулярны характар. Некалькі разоў яго шукалі па месцы афіцыйнай рэгістрацыі пасля ад’езду з Беларусі. А пасля таго, як Аляксандр Корнышаў узяў удзел у праграме «Беларус беларусу» на тэлеканале «Белсат», нечаканыя наведнікі пачалі з’яўляцца практычна штомесяц.

    Так, у красавіку супрацоўнікі Першамайскага РАУС шукалі журналіста  ў сувязі з тым, што супраць яго распачалі адміністрацыйныя справы паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП за размяшчэнне «экстрэмісцкіх» спасылак. Гэта былі спасылкі на матэрыялы «Витебского курьера news», прызнанага 14 студзеня 2022 года судом Чыгуначнага раёна Віцебска «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».

    Паколькі «правапарушальніка» знайсці не змаглі, прадстаўнікі райаддзела міліцыі даслалі Корнышаву складзеныя на яго пратаколы праз асабістую перапіску «ВКонтакте». Паводле дасланых дакументаў, рэдактара мусілі судзіць 16 і 20 траўня. Наконт апошняй даты яго, гэтаксама праз перапіску «ВКонтакте», праінфармавалі супрацоўнікі суда Першамайскага раёна Віцебска. Аднак у судовых раскладах на гэтыя дні згадак пра разбор спраў Аляксандра Корнышава не было. Ён сам пакуль не ведае, ці адбыліся яны і чым скончыліся.

    Два тыдні таму рэдактар выдання «Витебский курьер news» даведаўся, што яго ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс» на сайце МУС — як удзельніка перадвыбарчай ініцыятывы «Еўрапейскі выбар», абвешчанай 10 траўня «экстрэмісцкім фарміраваннем».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці