У Барысаве адбылася сустрэча сябраў мясцовай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Барысаве адбылася сустрэча сябраў мясцовай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пад кіраўніцтвам яе лідара Аляксандра Зянкова.
Падчас гутаркі БАЖаўцы абмеркавалі вынікі дзейнасці барысаўскай суполкі ў 2017 годзе, вырашылі шэраг арганізацыйных пытанняў, запланавалі мерапрыемствы на наступны год.
У прыватнасці, Павел Магілін выказаў пажаданне запрасіць у Барысаў кіраўніка журналісцкай арганізацыі Андрэя Бастунца. Таксама абмяркоўвалася магчымасць правядзення сустрэч з юрыдычнай службай ГА “БАЖ”, кіраўніком Камісіі па этыцы Анатоля Гуляева.
На наступны год запланаваныя супольныя рэгулярныя сустрэчы сябраў мясцовай філіі, у тым ліку з удзелам знакамітых творчых людзей Барысаўшчыны.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў