У Барысаве ў дэпутаты ідзе экс-міністарка інфармацыі Лілія Ананіч
У Барысаўскай сельскай акрузе №63 зарэгістраваныя тры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў. Асабліва тут звяртае ўвагу асоба былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч.

Ананіч родам з Барысаўскага раёна, яна нарадзілася ў вёсцы Леванава. Часта там бавіць час і цяпер. Яе бацька Станіслаў Яцэвіч быў дырэктарам мясцовай школы.
Ад 2001 года Лілія Ананіч была намеснікам міністра інфармацыі. У 2014 — 2017 гадах узначальвала Міністэрства.
Апошнімі гадамі Ананіч актыўнічала ў Беларускім саюзе жанчын.
Супернікамі Ананіч будуць 24-гадовы грузчык Яўген Шчэрбін і 41-гадовы начальнік Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Пікуза.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў