У Барысаве затрымалі былога галоўнага рэдактара газеты «Борисовские новости» Анатоля Букаса і ягоную жонку
БАЖ
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, сёння ўдзень на стаянцы іх затрымалі сілавікі (першапачаткова ў матэрыяле размова вялася пра сілавы захоп, але пазней ад калег стала вядома, што гэта было проста затрыманне -- рэд.).
Пасля гэтага дома ў Букасаў прайшоў ператрус.
Падчас затрымання ад сілавікоў гучалі абвінавачанні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Мяркуецца, што заўтра над Анатолем Букасам пройдзе суд. Жонку спадара Анатоля вызвалілі.
Такім чынам, на дадзены момант за кратамі — 30 прадстаўнікоў медыя.
Чытайце яшчэ:
У Беларусі заблакавалі доступ да партала Польскага радыё
Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне і падтрымку
«Цяпер у мяне няма дома». Галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб пакінула Беларусь
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў