У Беларусі скарачаецца колькасць газет і часопісаў на беларускай мове
За апошнія пяць гадоў колькасць часопісаў на беларускай мове скарацілася прыблізна на 30 %, а іх наклад — на 35 %. Але з кожным годам павялічваецца колькасць кніг і брашур, якія выпускаюцца на беларускай мове.

Як паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2015 годзе на «роднай мове» было выдадзена 1 168 кніг і брашур з накладам 3,7 млн асобнікаў, што ў параўнанні з папярэднім годам больш як па колькасці (на 5,7 %), так і па накладу (на 1,8 %).
У мінулым годзе на беларускай мове выдавалася 135 часопісаў і 185 газет.
Іх гадавы тыраж складаў пятую частку агульнага накладу друкаваных СМІ рэспублікі.
Пры атрыманні агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў нашай рэспубліцы вывучэнне беларускай мовы навучэнцамі з’яўляецца абавязковым.
У 2015/2016 навучальным годзе ва ўстановах дашкольнай адукацыі на беларускай мове выхоўваюцца 41,3 тыс. дзяцей (10,1 % ад агульнай колькасці выхаванцаў). У дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі сістэмы Міністэрства адукацыі (за выключэннем ўстановаў спецыяльнай адукацыі) на беларускай мове навучалася 130,6 тыс. вучняў (13,7 %).
Выпуск часопісаў і газет на беларускай мове
2011 |
2012 |
2013 |
2014 |
2015 |
|
Колькасць часопісаў і іншых перыядычных выданняў |
160 |
151 |
133 |
132 |
135 |
Гадавы наклад, млн экзэмпляраў |
2,9 |
2,7 |
2,4 |
2,1 |
1,9 |
Колькасць выданняў (газет) |
183 |
187 |
189 |
186 |
185 |
Гадавы наклад, млн экзэмпляраў |
134,4 |
127,3 |
121,3 |
107,4 |
101,0 |
Але, як паведамляла прэс-служба ГА «БАЖ», 526 СМІ могуць змяшчаць на сваіх старонках і рускую, і беларускую мову.
