У Беларусі з’явіцца нацыянальны відэахостынг — видео.бел
Генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч у эфіры СТБ распавяла пра стварэнне новага партала.

Скрыншот: Наша Ніва
Аляксандр Асенка, генеральны дырэктар ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» заўважыў у гутарцы з Акуловіч, што колькасць падпісчыкаў, праглядаў ў дзяржаўных СМІ расце, але «YouTube — гэта не наш інструментарый». Ці не вядзе БелТА нейкія распрацоўкі ў гэтых кірунку, спытаў ён.
Ірына Акуловіч адказала, што БелТА да канца жніўня якраз прэзентуе новы праект — «відэа.бел».
«Гэта будзе беларускі медыяпартал. Па Указе кіраўніка дзяржавы вызначаны арганізацыі, якія займаюцца зборам, апрацоўкай, выкладкай, прасоўваннем відэакантэнту нашых вядучых беларускіх СМІ. У тым ліку і тых праектаў, якія робіць СТБ. Там будзе і стрым каналаў, у тым ліку важныя прамыя трансляцыі. Увесь кантэнт беларускіх вядучых СМІ, відэакантэнт будзе сабраны ў адным месцы», — распавяла Акуловіч.
